https://bel.sputnik.by/20200814/Snnya-pravaslanyya-adznachayuts-Myadovy-Spas-1036852537.html
Сёння праваслаўныя адзначаюць Мядовы Спас
Сёння праваслаўныя адзначаюць Мядовы Спас
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае аб народных прыкметах, звязаных з Мядовым Спасам, і вучыць гатаваць ласункі да святочнага стала. 14.08.2020, Sputnik Беларусь
2020-08-14T08:52+0300
2020-08-14T08:52+0300
2020-08-11T11:52+0300
спадчына
у беларусі
навіны
культура
беларусь
ларыса мятлеўская
мядовы спас
беларуская кухня
народныя традыцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103847/18/1038471883_0:32:1921:1112_1920x0_80_0_0_faf605268fad3be6853dc8530706d865.jpg
Ад 14 па 29 жніўня святкуюць Спас — старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў. Згодна з народнымі традыцыямі гэта свята адзначаюць тройчы.Першы — Мядовы Спас, або Макавей адзначаецца 14 жніўня па новым стылі. Другі — Вялікі або Яблычны Спас — свята Праабражэння Гасподняга — адзначаецца 19 жніўня, а трэці — Малы або Хлебны Спас прыходзіцца на 29 жніўня.Раскуры дымар і даставай пчолМядовы Спас або Макавей традыцыйна пачынаецца са святочнага набажэнства, падчас якога асвячаюць мёд. Для пчаляроў гэта асаблівы дзень, бо напарэдадні мёд даставалі з вулляў.У сонечны дзень зранку апраналі чысту бялізну, халат і маску-мяшок на галаву. Абавязкова трэба было добра вымыць рукі і нацерці іх пчалінай травой. Да вулляў адпраўляліся з раскураным дымаром. На гэты час жывёлу пакідалі ў хляве, а дзеці самі хаваліся ў хаце ў чаканні салодкага пачастунку.Дымар - абавязковая прылада кожнага "мядовага" спецыяліста
Дарэчы, паводле народнага звычаю, калі даглядаючы пчол, бортнік у гэты дзень пашкадуе даць мёду хоць аднаму з дзяцей, якія прысутнічалі пры гэтым, пчолы прападуць.Знікнуць пчолы — свету канецІснавала ў народзе і павер'е, адкуль узяліся пчолы. Старэнькі дзядок Іспас хадзіў па зямлі і правяраў, ці паўсюдна ў яго гаспадарцы парадак. Ішоў ён па моры-акіяне і ўбачыў, як пасярэдзіне на вялікім камені прыгожая дзяўчына сядзела і горка плакала.Пчолы ля вулею
Іспас падыйшоў і запытаўся, чаму дзяўчына гаруе. Тая распавяла, што збегла да мора ад Божага гневу, бо ў школе Бог распавядаў пра стварэнне свету, а святы Пётра шчыпаў яе ціхенька за бок, таму яна пачула не ўсе божыя словы і засаромелася перапытаць.Іспас пашкадаваў дзяўчыну і ператварыў яе ў пчаліную матку, а слёзы яе зрабіліся маленькімі пчолкамі. З таго часу пчолы лічацца божымі істотамі, а ў народзе кажуць, што калі яны знікнуць, то прыйдзе канец усяму свету.Спасаўка-ласаўка, або Пачастункі старога бортнікаНаперадзе двухтыднёвы пост, празваны ў народзе "спасаўкай-ласаўкай". У адрозненне ад "пятроўкі-галадоўкі" ў гэтую багатую на грыбы і гародніну пару селянін ужо не адчуваў сябе такім галодным. Былі нават асаблівыя стравы, якія гатавалі ў гэтыя часы.Свежыя соты з мёдам
Грушы з мёдамІнгрыдыенты:Як гатаваць:Салодкія, але не пераспелыя грушы нарэзаць, як захочацца, паліць мёдам і даць пастаяць некаторы час. Для гэтага ласунка лепш браць летнія раннія грушы.Аўсяны кісельІнгрыдыенты:Як гатаваць:Трэба запарыць аўсяную муку або шматкі. Да запаранай мукі неабходна дадаць трошкі хлебнай закваскі і паставіць сумесь у цёплае месца.Праз некалькі гадзін, як толькі пачне пузырыцца, працадзіце і памалу пракіпяціце, увесь час мяшаючы. Дадайце соль, цукар па смаку. Пасля гэтага разліце па формах і астудзіце. Есці можна проста без нічога, а можна з вяршкамі, з малаком ці мёдам. Вясёлых святаў і смачна есці!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103847/18/1038471883_106:0:1813:1280_1920x0_80_0_0_610fe22d9791762076c4d1a01eaba68e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, навіны , культура, беларусь, ларыса мятлеўская, мядовы спас, беларуская кухня, народныя традыцыі
спадчына, у беларусі, навіны , культура, беларусь, ларыса мятлеўская, мядовы спас, беларуская кухня, народныя традыцыі
Сёння праваслаўныя адзначаюць Мядовы Спас
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае аб народных прыкметах, звязаных з Мядовым Спасам, і вучыць гатаваць ласункі да святочнага стала.
Ад 14 па 29 жніўня святкуюць Спас — старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў. Згодна з народнымі традыцыямі гэта свята адзначаюць тройчы.
Першы — Мядовы Спас, або Макавей адзначаецца 14 жніўня па новым стылі. Другі — Вялікі або Яблычны Спас — свята Праабражэння Гасподняга — адзначаецца 19 жніўня, а трэці — Малы або Хлебны Спас прыходзіцца на 29 жніўня.
Раскуры дымар і даставай пчол
Мядовы Спас або Макавей традыцыйна пачынаецца са святочнага набажэнства, падчас якога асвячаюць мёд. Для пчаляроў гэта асаблівы дзень, бо напарэдадні мёд даставалі з вулляў.
У сонечны дзень зранку апраналі чысту бялізну, халат і маску-мяшок на галаву. Абавязкова трэба было добра вымыць рукі і нацерці іх пчалінай травой. Да вулляў адпраўляліся з раскураным дымаром. На гэты час жывёлу пакідалі ў хляве, а дзеці самі хаваліся ў хаце ў чаканні салодкага пачастунку.
Дымар - абавязковая прылада кожнага "мядовага" спецыяліста
Дарэчы, паводле народнага звычаю, калі даглядаючы пчол, бортнік у гэты дзень пашкадуе даць мёду хоць аднаму з дзяцей, якія прысутнічалі пры гэтым, пчолы прападуць.
Знікнуць пчолы — свету канец
Існавала ў народзе і павер'е, адкуль узяліся пчолы. Старэнькі дзядок Іспас хадзіў па зямлі і правяраў, ці паўсюдна ў яго гаспадарцы парадак. Ішоў ён па моры-акіяне і ўбачыў, як пасярэдзіне на вялікім камені прыгожая дзяўчына сядзела і горка плакала.
Іспас падыйшоў і запытаўся, чаму дзяўчына гаруе. Тая распавяла, што збегла да мора ад Божага гневу, бо ў школе Бог распавядаў пра стварэнне свету, а святы Пётра шчыпаў яе ціхенька за бок, таму яна пачула не ўсе божыя словы і засаромелася перапытаць.
Іспас пашкадаваў дзяўчыну і ператварыў яе ў пчаліную матку, а слёзы яе зрабіліся маленькімі пчолкамі. З таго часу пчолы лічацца божымі істотамі, а ў народзе кажуць, што калі яны знікнуць, то прыйдзе канец усяму свету.
Спасаўка-ласаўка, або Пачастункі старога бортніка
Наперадзе двухтыднёвы пост, празваны ў народзе "спасаўкай-ласаўкай". У адрозненне ад "пятроўкі-галадоўкі" ў гэтую багатую на грыбы і гародніну пару селянін ужо не адчуваў сябе такім галодным. Былі нават асаблівыя стравы, якія гатавалі ў гэтыя часы.
Салодкія, але не пераспелыя грушы нарэзаць, як захочацца, паліць мёдам і даць пастаяць некаторы час. Для гэтага ласунка лепш браць летнія раннія грушы.
- 1 шклянка аўсянай мукі або шматкоў
Трэба запарыць аўсяную муку або шматкі. Да запаранай мукі неабходна дадаць трошкі хлебнай закваскі і паставіць сумесь у цёплае месца.
Праз некалькі гадзін, як толькі пачне пузырыцца, працадзіце і памалу пракіпяціце, увесь час мяшаючы. Дадайце соль, цукар па смаку. Пасля гэтага разліце па формах і астудзіце. Есці можна проста без нічога, а можна з вяршкамі, з малаком ці мёдам. Вясёлых святаў і смачна есці!