Відэа

Забастоўкі і мітынгі: прадпрыемствы падключаюцца да пратэстнага руху - відэа

Падпісацца
Рабочыя беларускіх прадпрыемстваў выходзяць на забастоўкі і мірныя мітынгі, яны патрабуюць спыніць гвалт у краіне. Глядзіце на нашым відэа, як завадчане далучаюцца да акцый салідарнасці.

Дзясяткі прадпрыемстваў Беларусі далучаюцца ў пятніцу да пратэстнага руху. Ужо з раніцы на многіх заводах па ўсёй краіне сталі збірацца супрацоўнікі - большасць з іх не вылучаюць ніякіх эканамічных патрабаванняў, а падтрымліваюць акцыі пратэсту супраць гвалту.

На пратэсты і мітынгі выйшлі супрацоўнікі прамгігантаў і горадаўтваральных прадпрыемстваў, сярод іх БелАЗ, МТЗ, МАЗ, БМЗ, "Белшына", "Гродна-Азот", Гродзенскі мясакамбінат. Да акцыяў пратэсту далучыліся супрацоўніцы "Мілавіцы", яны выйшлі на вуліцы Мінска.

Рабочыя прадпрыемстваў заклікаюць улады да дыялога, а таксама патрабуюць адстаўкі кіраўніцтва заводаў і сілавых структур гарадоў.

Стужка навiн
0