Апоўдні суботы беларусы сустрэлі каля станцыі метро "Пушкінская". Тут развітваліся з загінулым падчас акцый пратэсту Аляксандрам Тарайкоўскім. На гэтым месцы арганізаваўся стыхійным мемарыял - людзі неслі кветкі і плакаты, якія заклікаюць спыніць гвалт.
У гэты ж час афіцыйную цырымонію развітання сям'я і блізкія правялі ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага.
Таксама масавай стала акцыя ў Белтэлерадыёкампаніі. Сёння супрацоўнікі дзяржТБ збіралі подпісы за пачатак забастоўкі, у панядзелак яны збіраюцца вырашыць, у якой форме будзе праходзіць забастоўка. Да тэлевізійнікаў прыехалі прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант і спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Пратэстоўцы сабраліся сёння таксама і каля офіса тэлеканалаў АНТ і СТБ.
А на плошчы Незалежнасці разаслалі велізарную белую стужку. Увесь дзень яе насілі па вуліцах горада і ў выніку прынеслі да Дома ўрада. А ўвечары сабраліся на плошчы запалілі ліхтарыкі.
Ужо тыдзень у Мінску працягваюцца акцыі пратэсту. Глядзіце на відэа, як прайшоў чарговы пратэстны дзень.