"Белавія" падаўжае прыпыненне рэйсаў у Расію да 31 жніўня

© Sputnik / Виктор ТолочкоСамалёты "Белавія" ў Нацыянальным аэрапорце Мінск
Самалёты Белавія ў Нацыянальным аэрапорце Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вярнуць грошы за ўжо набытыя квіткі ці змяніць даты вылету на адмененыя рэйсы можна да 30 сакавіка 2021 года.

МІНСК, 17 жні - Sputnik. Прыпыненне рэйсаў у Расію падоўжана да 31 жніўня, паведамілі ў авіякампаніі "Белавія".
Як нагадвае нацыянальны перавозчык, рэйсы ў Варонеж, Казань і Ніжні Ноўгарад прыпыненыя па 24 кастрычніка.

Самалёт Белавія ў Нацыянальным аэрапорце Мінск - Sputnik Беларусь
"Белавія" працягнула прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках

Прыпыненне рэйсаў у сталіцу Латвіі Рыгу таксама падоўжана да 31 жніўня.

Вярнуць грошы ці змяніць даты вылету на адмененыя рэйсы можна да 30 сакавіка 2021 года. Каб гэта зрабіць, трэба звяртацца ў касы, прадстаўніцтва авіякампаніі або службу падтрымкі. Як запэўнілі ў "Белавія, зрабіць гэта можна ў любы час да гэтай даты.

Нагадаем, з-за распаўсюджвання каронавіруса вясной гэтага года многія краіны зачынілі свае межы. У сувязі з гэтым авіяперавозчыкі, у тым ліку "Белавія", былі вымушаныя адмяніць частку рэйсаў. Улетку беларуская кампанія аднавіла авіязносіны з Малдовай, Албаніяй, Украінай, Турцыяй і шэрагам іншых краін.

Стужка навiн
0