Свая атмасфера: як святкавалі Мядовы Спас на Любаншчыне

© Sputnik / Альфред МикусМядовы Спас - 2020
Мядовы Спас - 2020 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна з народнымі традыцыямі у дзень Спаса нельга ні з кім сварыцца, інакш год будзе вельмі дрэнным. Ці прытрымліваюцца вяскоўцы гэтай прыкметы, праверыў фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.

Спас нашы продкі адзначалі тройчы - спачатку Мядовы, потым Яблычны, а затым Хлебны. Да першага - 14 жніўня - асабліва рыхтаваліся пчаляры, бо напярэдадні даставалі мёд з вулляў, а потым асвячалі яго ў царкве.

© Sputnik / Альфред МикусПерш-наперш - набажэнства ў царкве
Свая атмасфера: як святкавалі Мядовы Спас на Любаншчыне - Sputnik Беларусь
Перш-наперш - набажэнства ў царкве
© Sputnik / Альфред МикусДалей - Хрэсны ход
Свая атмасфера: як святкавалі Мядовы Спас на Любаншчыне - Sputnik Беларусь
Далей - Хрэсны ход

З гэтым святам звязана шмат цікавых прыкмет. Напрыклад, традыцыйна на Спас вернікі ходзяць да крыніц, бо вераць, што вада ў гэтыя часіны можа быць гаючай і вылечваць усе хваробы. Штогод гэты абрад выконваюць на Любаншчыне - жыхары адразу некалькіх вёсак накіроўваюцца ва ўрочышча Студзянец. На гэты раз з імі быў і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.

© Sputnik / Альфред МикусШтогод вернікі ходзяць да святой крыніцы
Свая атмасфера: як святкавалі Мядовы Спас на Любаншчыне - Sputnik Беларусь
Штогод вернікі ходзяць да святой крыніцы
© Sputnik / Альфред МикусМёд таксама лічыцца гаючым
Свая атмасфера: як святкавалі Мядовы Спас на Любаншчыне - Sputnik Беларусь
Мёд таксама лічыцца гаючым
© Sputnik / Альфред МикусЯго вернікі захоўваюць напряцягу ўсяго года
Свая атмасфера: як святкавалі Мядовы Спас на Любаншчыне - Sputnik Беларусь
Яго вернікі захоўваюць напряцягу ўсяго года

Перш чым накіравацца да крыніцы, мясцовы святар айцец Яўгеній зладзіў святочнае набажэнства, пасля якога вернікі разам з абразом Божай Маці накіраваліся да ўрочышча. Існуе паданне, што вада дапамагае толькі тым, хто прайшоў шлях ад царквы і назад, таму вернікі заўсёды пешшу прайшлі 6 кіламетраў.

© Sputnik / Альфред МикусНаступны Спас - Яблычны
Свая атмасфера: як святкавалі Мядовы Спас на Любаншчыне - Sputnik Беларусь
Наступны Спас - Яблычны
© Sputnik / Альфред МикусПакаштуеце?
Свая атмасфера: як святкавалі Мядовы Спас на Любаншчыне - Sputnik Беларусь
Пакаштуеце?

Каля вады святар асвяціў прынесены вяскоўцамі мёд - гэта таксама абавязковая традыцыя Мядовага Спаса.

Напрыканцы цырымоніі ўсе ўдзельнікі вярнуліся дадому і там сабраліся на святочны абед са спевамі і танцамі.

Стужка навiн
0