Беларусы патрабуюць вярнуць Паўла Латушку ў Купалаўскі тэатр

© Sputnik / Виктор ТолочкоПавел Латушка каля ўвахода ў Купалаўскі тэатр
Павел Латушка каля ўвахода ў Купалаўскі тэатр - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні генеральнага дырэктара тэатра звольнілі за тое, што ён адкрыта падтрымліваў мірныя акцыі пратэсту, пасля чаго ўся трупа напісала заявы на звальненне.

МІНСК, 18 жні - Sputnik. Беларусы патрабуюць вярнуць у Купалаўскі тэатр звольненага напярэдадні генеральнага дырэктара Паўла Латушку, адпаведная петыцыя з'явілася на сайце "Зручны горад" раніцай у аўторак.

Латушка аб сваім прызначэнні ў тэатр: рэвалюцыі не будзе - Sputnik Беларусь
Латушка аб сваім прызначэнні ў тэатр: рэвалюцыі не будзе

У панядзелак стала вядома, што Латушку звольнілі з тэатра за адкрытую падтрымку мірных пратэстаў, якія праходзяць у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. У нядзелю былы дыпламат далучыўся да акцыі пратэсту ў Мінску і заклікаў да адстаўкі міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева і ўсіх адказных за жорсткае абыходжанне з затрыманымі. Уся трупа Купалаўскага падтрымала свайго кіраўніка і напісала заявы на звальненне.

Аўтары петыцыі адзначылі, што менш, чым за два гады, якія Павел Латушка узначальваў тэатр, Купалаўскі стаў галоўнай драматычнай сцэнай Беларусі. Дзякуючы яму трупа наведала з гастролямі многія краіны, ён знайшоў спонсараў, якія аказвалі дапамогу артыстам.

"Улічваючы вышэйапісаныя дасягнення Паўла Паўлавіча, здаецца дзіўным, што, не чакаючы заканчэння працоўнага дагавора, Мінкульт вырашае тэрмінова расстацца з паспяховым кіраўніком важнай культурнай установы", - гаворыцца ў звароце.

Аўтары петыцыі адзначаюць, што Латушка не застаўся ў баку і "дыпламатычна і правільна выказаў сваю пазіцыю па сітуацыі ў краіне, падзяліўся сваімі поглядамі, не заклікаючы да супрацьпраўных дзеянняў". Улічваючы, што Канстытуцыя Беларусі гарантуе кожнаму грамадзяніну права на свабоду меркаванняў, перакананняў і іх выказвання, звальненне не можа быць законным.

"Мы шчыра просім адмяніць загад аб вызваленні Паўла Паўлавіча Латушкі ад пасады генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і тым самым даць магчымасць тэатру развівацца і прадстаўляць нашу краіну на сусветнай арэне", - такое патрабаванне выкладзена ў петыцыі.

У дадзены момант зварот падпісалі больш за 10 чалавек, збор подпісаў будзе ажыццяўляцца на працягу яшчэ пяці дзён. Пасля гэтага яго аўтаматычна накіруюць у міністэрства культуры і Саўмін.

Стужка навiн
0