Відэа

Дзявяты дзень пратэстаў: мірныя мітынгі і забастоўкі не спыняюцца - відэа

Дзявяты дзень у Беларусі не спыняліся акцыі пратэсту. У панядзелак мітынгі прайшлі па ўсёй краіне, самыя масавыя - у сталіцы. Глядзіце на відэа Sputnik падзеі 17 жніўня.

Рабочыя многіх прадпрыемстваў рэспублікі ў панядзелак пачалі забастоўку. Яны выказваюць салідарнасць з тымі, хто выходзіць на мірныя акцыі пратэсту, хто пацярпеў падчас жорсткіх затрыманняў, а таксама нязгоду з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 жніўня прыбыў на верталёце на Мінскі завод колавых цягачоў, дзе выступіў перад мітынгоўцамі.

арганізаваць забастоўку вырашылі не толькі работнікі заводаў, але і прадстаўнікі дзяржаўных тэлеканалаў. Каля будынка "Белтэлерадыёкампаніі" сабраліся супрацоўнікі, якія не гатовыя працягваць працу ў цяперашніх умовах.

Мітынг прайшоў і каля тэлецэнтра на вуліцы Камуністычнай, у ім паўдзельнічалі работнікі дзяржканалаў АНТ і СТБ.
Пратэст у Белдзяржфілармоніі арганізавалі музыкі і выканаўцы установы культуры. Імправізаваны канцэрт падтрымалі мінакі і аўтамабілісты.

Некалькі сотняў чалавек сёння сабраліся і каля будынка Міністэрства аховы здароўя на акцыю пратэсту медыкаў, яны патрабавалі спыніць гвалт і даць урачам доступ у ізалятар на вуліцы Акрэсціна, дзе, па словах актывістаў, яшчэ знаходзяцца ўдзельнікі пратэстаў.

З мітынгу медыкаў дэманстранты накіраваліся на плошчу Незалежнасці. Там адбылася несанкцыянаваная акцыя пратэсту з удзелам рабочых прадпрыемстваў, якія зараз бастуюць. Пасля шматтысячная калона прайшла да ЦІП на Акрэсціна.

Масавыя пратэстныя акцыі пачаліся па ўсёй Беларусі 9 жніўня, пасля выбараў прэзідэнта, на якіх перамог дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка - паводле звестак ЦВК, ён набраў 80,08% галасоў. Спачатку акцыі жорстка падаўляліся сілавікамі, цяпер пратэсты і страйкі праходзяць мірна.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі