Кіраўніцтва АБСЕ хоча прыехаць у Беларусь

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцяг АБСЕ
Сцяг АБСЕ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У арганізацыі занепакоеныя сітуацыяй у краіне і маюць намер сустрэцца з урадам і прадстаўнікамі апазіцыі.

МІНСК, 18 жні - Sputnik. Дзейны старшыня АБСЕ прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама, а таксама наступны кандыдат, які ўступіць на гэтую пасаду, старшыня кіраўнік МЗС Швецыі Ан Ліндзэ, звярнуліся да ўладаў Беларусі з просьбай аб арганізацыі візіту, пра гэта паведаміла прэс-служба АБСЕ.

Эксперт Мікалай Мяжэвіч - Sputnik Беларусь
Радыё
Пасярэднік павінен быць нейтральным: Мяжэвіч аб ініцыятыве суседзяў Беларусі

У арганізацыі адзначылі, што ўважліва сочаць за сітуацыяй у рэспубліцы, і мяркуюць, што для выхаду з сітуацыі, якая склалася неабходны "адкрыты і канструктыўны дыялог".

"Таму дзеючы старшыня АБСЕ прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама і будучы старшыня кіраўнік МЗС Швецыі Ан Ліндзе афіцыйна прапанавалі ўладам Беларусі прыбыць у краіну з візітам, каб сустрэцца з урадам і з прадстаўнікамі апазіцыі", - гаворыцца ў камюніке.

У АБСЕ таксама падкрэслілі "тэрміновую неабходнасць поўнага захавання прынцыпаў і абавязацельстваў АБСЕ, уключаючы садзейнічанне і абарону асноўных свабод і правоў чалавека, а таксама павагі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці (Беларусі)".

Рама таксама выказаў заклапочанасць умовамі правядзення выбараў, за якімі не мела магчымасці назіраць Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, а таксама прымяненнем сілы супраць мірных пратэстуючых, масавымі затрыманнямі і жорсткім паводзінамі праваахоўных органаў.

Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 9 жніўня, у іх, па дадзеных ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

У гэты ж дзень пасля абвяшчэння вынікаў пачаліся масавыя акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў, яны працягваюцца ўжо другі тыдзень. У першыя некалькі дзён праваахоўныя органы жорстка душылі пратэсты, ужываючы спецсродкі, у прыватнасці, светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі.

Каля сямі тысяч чалавек было затрымана, сотні пацярпелі, загінулі два чалавекі. Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, смяротных выпадкаў сярод тых, хто паступіў у медустановы, не было, аднак там выказалі абурэнне жорсткасцю, выяўленай у адносінах да ўдзельнікаў акцый.

Стужка навiн
0