За суткі - 84 новыя выпадкі: свежая статыстыка Мінздароўя па COVID-19

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкТэст-сістэмы для дыягностыкі новага каронавіруса
Тэст-сістэмы для дыягностыкі новага каронавіруса - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па стане на 18 жніўня ад каронавіруснай інфекцыі вылечыліся 67 тысяч 339 чалавек, усяго з пачатку пандэміі памерла 617.

МІНСК, 18 жні - Sputnik. Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса ў Беларусі на аўторак склала 69 673, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны.

Прафесар, доктар біялагічных навук, загадчык лабараторыі Новасібірскага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Няцёсаў - Sputnik Беларусь
Радыё
Пакуль не забыліся: другая хваля COVID-19 узнікне невыпадкова - вірусолаг

Такім чынам, у параўнанні з панядзелкам колькасць выяўленых выпадкаў заражэння павялічылася на 84.

Пры гэтым паправіліся і вылечыліся ад каронавіруснай інфекцыі ужо 67 339 пацыентаў - тых, хто паправіўся, за суткі стала больш на 190 чалавек.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 617 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У ведамстве таксама ўдакладнілі, што з пачатку пандэміі ў рэспубліцы было праведзена 1 429 532 тэсты.

Стужка навiн
0