Амаль 200 чалавек сышлі ў адпачынак за свой кошт на МТЗ, але завод працуе

© SputnikМінскі трактарны завод
Мінскі трактарны завод - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На заводзе лічаць, што сітуацыю на ўсіх прадпрыемствах краіны сёння складана назваць штатнай, аднак МТЗ выконвае сярэднясутачныя паказчыкі.

МІНСК, 19 жні - Sputnik. Мінскі трактарны завод працягвае працу нягледзячы на тое, што некаторыя супрацоўнікі па розных прычынах сышлі ў адпачынак за свой кошт, пра гэта паведаміла Sputnik прэс-сакратар прадпрыемства Юлія Дылёнак.

Дзясяты дзень пасля выбараў: мітынгі палітычных апанентаў працягваюцца - Sputnik Беларусь
Відэа
Дзясяты дзень пасля выбараў: мітынгі палітычных апанентаў працягваюцца

"Сапраўды, 167 чалавек сышлі ў адпачынкі за свой кошт па сямейна-бытавым абставінам, яшчэ пяць - па палітычных матывах у сувязі з правядзеннем забастоўкі", - праінфармавала Дылёнак.

Яна дадала таксама, што сумарна на заводзе працуюць больш за 15 тысяч чалавек.

"Завод выконвае сярэднясутачныя паказчыкі. Я не думаю, што сітуацыю на ўсіх прадпрыемствах краіны цяпер можна назваць штатнай. Але прадпрыемства працуе", - запэўніла яна.

Адказваючы на пытанне пра акцыю пратэсту каля прахадной у сераду раніцай, прадстаўнік прэс-службы адзначыла, што не гатовая як-небудзь "каментаваць дзеянні міністэрства ўнутраных спраў".

У МУС карэспандэнту Sputnik паведамілі, што ў цяперашні час ўдакладняюць прававы статус мітынгоўцаў каля МТЗ.
"Цяпер удакладняецца інфармацыя, ці будуць яны затрыманыя, ці будуць дастаўлены і адпушчаныя (пасля размовы)", - удакладніла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

З мінулага чацвярга на буйных прадпрыемствах краіны пачаліся мітынгі пратэсту, прадпрыемствы заяўляюць аб намерах страйкаваць. На МТЗ першая акцыя пратэсту прайшла 14 жніўня. Як тлумачыў Sputnik актывіст ад МТЗ Сяргей Дылеўскі, цяпер трактаразаводцы плануюць сысці ў адміністрацыйныя адпачынкі без захавання заробкаў.

Стужка навiн
0