МІНСК, 19 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка стэлефанаваўся з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, паведаміла прэс-сакратар прэзідэнта РБ.
Кіраўнікі дзяржаў каардынуюць свае дзеянні ў рамках саюзных пагадненняў, у тым ліку па АДКБ, удакладніла яна.
"Зараз ідуць кансультацыі прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, кіраўнікі дзяржаў каардынуюць свае дзеянні, у першую чаргу ў рамках заключаных дагавораў - гэта і Саюзная дзяржава і АДКБ", - сказала Эйсмант у эфіры тэлеканала "Расія 1".
Паводле яе слоў, тэлефонных размоў было некалькі, адна з іх адбыўся сёння.
Яна адзначыла таксама, што Аляксандр Лукашэнка папрасіў расійскага лідара перадаць канцлеру ФРГ Ангеле Меркель просьбу не ўмешвацца ў справы Беларусі.
"Галоўнае, чаго мы хочам, каб Захад не падтрымліваў тых, хто дэстабілізуе сітуацыю ў Беларусі. Зыходзячы з гэтага, прэзідэнт нашай краіны папрасіў свайго расійскага калегу перадаць спадарыні Меркель, каб Германія ды і ўся Заходняя Еўропа не ўмешваліся ва ўнутраныя справы Беларусі, як гэта адбываецца цяпер", - дадала яна.
Пры гэтым сам прэзідэнт не бачыць неабходнасці ў размове з канцлерам Германіі паралельна з перамовамі Пуціна - "гэта як мінімум несалідна".
Крэмль: тое, што адбываецца - унутраная справа Беларусі
Тэлефонную размову пацвердзілі таксама ў Крамлі. Як паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, патрэбы ў аказанні дапамогі Беларусі ў межах АДКБ няма.
"Што тычыцца Дамовы аб калектыўнай бяспецы, Дамовы аб Саюзнай дзяржаве, там сапраўды шэраг абавязацельстваў бакоў прадугледжаны па ўзаемадапамозе. Але вы ведаеце, што цяпер няма такой патрэбы, і ўласна і беларускае кіраўніцтва, яно само прызнала, што такой патрэбы няма", - сказаў Пяскоў.
Адносна інфармацыі ў СМІ аб тым, што да мяжы з Беларуссю накіроўваюцца калоны расійскай ваеннай тэхнікі, Пяскоў сказаў: "расійская ваенная тэхніка знаходзіцца на ўсёй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, таму тут няма чаго каментаваць". Ён таксама адзначыў, што не мае інфармацыі аб "палёце" ў Мінск самалёта Федэральнай службы бяспекі Расіі.
У цэлым у Крамлі ставяцца да таго, што адбываецца ў Беларусі як да ўнутранай справы рэспублікі.