Яблычны Спас на парозе: ласуемся садавінай і назіраем за бусламі

© Sputnik / Мария АмелинаЯблыкі
Яблыкі - Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае пра народныя прыкметы да Яблачнага Спаса і вучыць гатаваць печаныя яблыкі.
У хрысціянскай традыцыі Вялікі Спас азначае свята Праабражэння Гасподняга і святкуецца 19 жніўня. У народнай традыцыі яго яшчэ называюць "Другі" альбо "Яблычны". Другі — таму што яму папярэднічае Мядовы Спас.
У народзе дзень 19 жніўня называюць "Лакамка" — да гэтага часу наліваюцца сокам яблыкі, а ў садзе і агародзе саспявае сапраўднае багацце.
Беларускія яблычкі
На вёсцы яблыкі і дагэтуль лічацца самым лепшым пачастункам, ад якога нельга адмаўляцца. Таксама ў народзе захавалася павер'е, што калі загадаць жаданне ў гэты дзень, то яно абавязкова збудзецца.

Чаму нельга каштаваць яблыкі да Спаса

Вялікі Спас у народзе асабліва шанавалі. Бабулі настрога забаранялі рваць яблыкі ў садзе да "Іспасу". 19 жніўня іх збіралі, асвячалі ў царкве, пасля чаго можна было частавацца любімай садавінай колькі заўгодна. У народзе аб гэтым казалі: "Добра яблычка к Іспасу". Ідучы з царквы, асвечанымі яблыкамі частавалі родзічаў, суседзяў, нават падарожных. Абавязкова іх пакідалі і на могілках блізкіх.
Існавала паверье, што жанчынам, у якіх папярэдне паміралі дзеці, нельга каштаваць да Іспасу яблыкі, ігрушы, агрэст і струкавую гародніну. Лічылася, што ў гэты дзень Божая маці раздае на нябёсах усім памерлым дзецям па яблычку, а малому, чыя маці каштавала іх да тэрміну, пачастунку не дастанецца.
Асвячалі на Спаса і каласы новага ўраджаю: "Спас — досыць хлеба ў нас". Спасаўскія святы адбываліся ў гарачую працоўную пару, таму і казалі: "Спас — усім рабочы час".

Буслы-сіноптыкі

У народных песнях Спас паўстае як надзейны апякун і памочнік селяніна ва ўсіх яго справах гэтай пары. Святы Спас пасля Святых Пятра і Іллі і надалей працягвае зрываць лісце: "Прышоў Пятрок, сарваў лісток; прышоў Ілля, сарваў два; прышоў Спас — нарваў у запас".
На Спас шырока наладжваліся кірмашы, дзе сяляне прадавалі плён новага ўраджаю, мёд.
Яблыкі на кірмашы
У народзе Спас лічылі днём адлёту буслоў. Існавала прыкмета, што калі буслы пачыналі рыхтавацца да вылету ў вырай за тыдзень перад Спасам, чакалася, што зіма надыдзе раней і будзе марозная, а вясна цяплейшая, калі ж пасля Спаса — восень будзе цёплая, зіма позняя, а вясна халодная. Як гэта не сумна, а адлёт буслоў сведчыў пра набліжэнне зімы. Так і казалі: "Спас — бяры рукавіцы ў запас", "Спас — лета шась!"
Абавязковы пункт праграмы падчас святкавання Яблычнага Спаса — прыгатаваць пачастунак з асвячоных яблыкаў

Печаныя яблыкі да святочнага стала

Інгрыдыенты:
  • Яблыкі
  • Мёд ці цукар
Як гатаваць:
Яблыкі памыць, пакласці ў форму на салому або пергаментную паперу і запячы ў не гарачай духоўцы або ўставіць у печ у лёгкі дух. Калі паставіць яблыкі ў вельмі гарачую печ або духоўку, яны могуць прыгарэць ці патрэскацца.
Запякаць можна любыя яблыкі
Яблыкі пакрыліся румянай скарынкай, значыць надыйшоў час даставаць пачастунак з духоўкі. Ядуць печаныя яблыкі з мёдам, цукрам ці з салодкім малаком.
Смачна есці!
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі