Генпракурор: па факце стварэння Каардынацыйнага савета заведзена крымінальная справа

© Sputnik / Виктор ТолочкоГенеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк
Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк - Sputnik Беларусь
Гаворка ідзе пра артыкул 361 Крымінальнага кодэкса, дзейнасць Каардынацыйнага савета накіравана на захоп улады, заявіў журналістам генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

МІНСК, 20 жні - Sputnik. Праваахоўныя органы Беларусі распачалі крымінальную справу па факце стварэння Каардынацыйнага савета, паведамілі Sputnik у чацвер у генеральнай пракуратуры.

Прадстаўнікі Каардынацыйнага савета Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак і Сяргей Дылеўскі - Sputnik Беларусь
Член прэзідыума Каардынацыйнага савета заявіў пра пагрозы ў свой адрас

"Стварэнне і дзейнасць Каардынацыйнага савета накіраваны на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса", - заявіў журналістам генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

Групай грамадзян 18 жніўня 2020 заяўлена аб стварэнні Каардынацыйнага савета, мэтай якога ў тым ліку з'яўляецца арганізацыя перадачы ўлады, сказаў генпракурор.

Таксама было заяўлена ў намеры стварыць палітычны орган, які павінен узяць на сябе працэс перадачы ўлады ад дзейнага кіраўніка дзяржавы. "Стварэнне падобных органаў заканадаўствам не прадугледжана", - падкрэсліў генпракурор.

Паводле яго слоў, дзейнасць дадзенай групы грамадзян з'яўляецца неканстытуцыйнай. "Разумеючы незаконнасць сваіх дзеянняў, шэраг грамадзян заявілі аб выхадзе са складу Савета і нязгодзе з мэтамі яго дзейнасці", дадаў Канюк.

"Стварэнне і дзейнасць савета накіраваны на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусі", - сказаў Канюк.

Як раней паведамляў Sputnik, Спецыяльны Каардынацыйны савет быў створаны ў Беларусі па ініцыятыве экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. 19 жніўня Савет сабраўся ўпершыню, былі выбраны члены прэзідыума і прынятая рэзалюцыя. У склад прэзідыума савета ўвайшлі Святлана Алексіевіч, Лілія Уласава, Сяргей Дылеўскі, Максім Знак, Вольга Кавалькова, Марыя Калеснікава, Павел Латушка.

"Каардынацыйны савет ставіць сваёй мэтай пошук шляхоў для пераадолення палітычнага крызісу і згоды ў грамадстве", - заявіла член прэзідыума Марыя Калеснікава.

Як растлумачылі Sputnik эксперты, артыкул 361 "Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" мае "падследнасць КДБ". "Як правіла, па гэтым артыкуле крымінальную справу ўзбуджае следчае ўпраўленьне гэтага ведамства", - сказаў суразмоўца агенцтва. У гэтага артыкула тры часткі, якія прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 3 да 5 гадоў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі