Мінабароны: ідзе ўмяшанне ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія ваенныя праводзяць комплекснае тактычнае вучэнне з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання на гродзенскім кірунку.

МІНСК, 20 жні - Sputnik. Беларускае войска знаходзіцца ў боегатоўным стане, сказаў міністр абароны Віктар Хрэнін у Цэнтры стратэгічнага кіравання.

Замежных журналістаў без акрэдытацыі не пусцілі ў Беларусь - Sputnik Беларусь
Замежных журналістаў без акрэдытацыі не пусцілі ў Беларусь

"Мы бачым, што сёння ідзе ўмяшанне ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы. Мы атрымліваем інфармацыю з розных крыніц, якая не можа нас не турбаваць. Прагназуем развіццё розных варыянтаў. Зыходзячы з гэтага, мною прынята рашэнне на правядзенне комплекснага тактычнага вучэння з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання на Гродзенскім тактычным напрамку ", - заявіў Хрэнін.

У ходзе вучэння будуць адпрацаваны пытанні вядзення абароны і спецыяльных дзеянняў. "У вучэнні прымуць удзел воінскія часці механізаваных злучэнняў, сіл спецыяльных аперацый, ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны, разведкі, радыёэлектроннай барацьбы, ракетных войскаў і артылерыі", - пералічыў Хрэнін.

Паводле яго слоў, будуць таксама мабілізаваны некаторыя вайсковыя часткі.

"Гэта вучэнне знаходзіцца на асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы", - падкрэсліў кіраўнік Мінабароны.

Напярэдадні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў пасяджэнне Савета бяспекі. Па выніках пасяджэння кіраўнік дзяржавы даў канкрэтныя даручэнні ведамствам. Дзяржпагранкамітэту - не дапусціць уезд у Беларусь баевікоў з іншых краін, увоз зброі, боепрыпасаў і грошай для фінансавання беспарадкаў. Мінабароны асаблівую ўвагу трэба надаць перамяшчэнню войскаў НАТА на тэрыторыю Польшчы і Літвы. МУС не павінна дапусціць узнікнення новых акцый пратэсту ў рэспубліцы, а таксама абавязана абараніць працоўныя калектывы "ад шальмавання і пагроз вуліцы". МЗС прэзідэнт даручыў давесці да кіраўнікоў заходніх дзяржаў інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі.

Стужка навiн
0