Саўмін прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы ў ААТ

© Sputnik / Мария АмелинаУчастак нямецкай лініі, на якой вырабляюць новае шкло
Участак нямецкай лініі, на якой вырабляюць новае шкло - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Так, прадстаўніком дзяржавы на "Беларуськаліі" стаў намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, а на "Гомельшкло" - Уладзімір Кухараў.

МІНСК, 21 жні - Sputnik. Урад прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў, адпаведны дакумент размешчаны сёння на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пасажыры ў Нацыянальным аэрапорце Мінск - Sputnik Беларусь
Саўмін зацвердзіў палажэнне аб спісе "неўязных" у Беларусь

Прызначэнні рэгламентуе пастанова Саўміна №492 ад 18 жнiўня 2020 года.

Так, прадстаўніком дзяржавы на "Беларуськаліі" стаў намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў. На прадпрыемствах "Гомельшкло" і "Бярозабудматэрыялы" ім стане віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў, у Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце - віцэ-прэм'ер Юрый Назараў.

Прадстаўляць інтарэсы дзяржавы ў "АГАТ - сістэмы кіравання" (кіруючая кампанія холдынгу "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання") будзе намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, а ў Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі і Гродзенскай тытунёвай фабрыцы "Нёман" - віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін.

Згодна з дакументам, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой прызначаны прадстаўніком дзяржавы на заводзе "Гомсельмаш". Акрамя таго, прадстаўляць інтарэсы дзяржавы ў ААТ стануць кіраўнікі міністэрстваў, дзяржкамітэтаў, канцэрнаў і іх намеснікі.

Стужка навiн
0