Масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Беларусі 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле звестак ЦВК, атрымаў перамогу Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская заняла другое месца.
У першыя дні па краіне праходзілі несанкцыянаваныя акцыі, якія жорстка падаўляліся сілавікамі. У далейшым на шэрагу беларускіх прадпрыемстваў прайшлі мітынгі рабочых, якія выказвалі сваю незадаволенасць вынікамі выбараў і выступалі ў падтрымку мірных пратэстоўцаў і затрыманых падчас акцый. Крыху пазней на мітынгі сталі выходзіць прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі, якія падтрымліваюць вынікі выбараў.
Глядзіце ў фотастужцы - што адбывалася ў цэнтры Мінска 20 жніўня.

1/14
© Sputnik / Виктор Толочко
Чарговая акцыя пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску прайшла напярэдадні вечарам.

2/14
© Sputnik / Виктор Толочко
Пратэстоўцы сабраліся каля Дома ўрада, каб у чарговы раз выказаць нязгоду з вынікамі выбараў.

3/14
© Sputnik / Виктор Толочко
Праезд для аўтамабіляў на плошчу быў перакрыты.

4/14
© Sputnik / Виктор Толочко
20 жніўня сабралася некалькі тысяч людзей.

5/14
© Sputnik / Виктор Толочко
Пратэстоўцы выказвалі нязгоду з дапамогай плакатаў.

6/14
© Sputnik / Виктор Толочко
Падтрымлівалі завадчан, якія выступілі супраць гвалту на акцыях пратэсту.

7/14
© Sputnik / Виктор Толочко
Работнік МТЗ распавядаў пра зверствы на Акрэсціна ў дачыненні да яго сына, які, паводле яго слоў, можа страціць нагу.

8/14
© Sputnik / Виктор Толочко
У гэтыя дні на плошчы Незалежнасці ачаплення міліцыі і АМАП няма.

9/14
© Sputnik / Виктор Толочко
"Не - гвалту!" - галоўны лозунг пратэстаў апошніх дзён.

10/14
© Sputnik
Дзецям зладзілі свята прама на газоне каля Дома ўрада.

11/14
© Sputnik / Виктор Толочко
Акцыя пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску 20 жніўня.

12/14
© Sputnik / Виктор Толочко
Пратэстоўцы скандуюць лозунгі.

13/14
© Sputnik / Виктор Толочко
Валанцёры прапануюць рабочым абеды.

14/14
© Sputnik / Виктор Толочко
На прыступках каля агароджы перад Домам урада.
