МІНСК, 24 жні - Sputnik. Затрыманняў падчас нядзельнай акцыі апазіцыі ў Мінску і іншых гарадах не было, паведаміла напярэдадні прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.
"Да цяперашняга часу інфармацыі пра затрыманні падчас несанкцыянаваных акцый апазыцыі ў Мінску і іншых гарадах Беларусі няма", - распавяла Sputnik Чамаданава.
На пытанне аб тым, якая была колькасць удзельнікаў акцыі ў Мінску, яна паабяцала агучыць інфармацыю на наступны дзень. Паводле яе слоў, аператыўна колькасць палічыць складана з прычыны таго, што калона пастаянна перамяшчалася па горадзе.
У нядзелю ў Мінску прайшла акцыя пратэсту апазіцыі, на гэты раз мітынгоўцы накіраваліся ў бок Палаца Незалежнасці, аднак дарогу ім заступіў міліцэйскі кардон. Праз некаторы час удзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца.
Масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Беларусі 9 жніўня пасля завяршэння галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Па дадзеных ЦВК, перамог Аляксандр Лукашэнка. У першыя дні акцыі жорстка падаўляліся сілавікамі. У дачыненні да ўдзельнікаў праваахоўнікі выкарыстоўвалі спецсродкі: слёзатачывы газ, светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі. Праз некалькі дзён сілавыя метады ўжываць перасталі. Па афіцыйных дадзеных, за першыя дні пратэстаў каля 6700 чалавек былі затрыманыя, сотні пацярпелі. Улады паведамлялі аб гібелі траіх пратэстуючых.