Пачаліся суды над членамі Каардынацыйнага савета апазіцыі

© REUTERS / VASILY FEDOSENKOПрадстаўнікі Каардынацыйнага савета Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак і Сяргей Дылеўскі на прэс-канферэнцыі ў Мінску 18 жніўня 2020
Прадстаўнікі Каардынацыйнага савета Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак і Сяргей Дылеўскі на прэс-канферэнцыі ў Мінску 18 жніўня 2020 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адміністрацыйныя справы апазіцыянераў, якія былі затрыманыя напярэдадні, суд разглядае ў рэжыме анлайн па скайпе.

МІНСК, 25 жні - Sputnik. Суд Заводскага раёна Мінска пачаў разгляд справы сябра Каардынацыйнага савета, лідара стачачнага камітэта МТЗ Cергея Дылеўскага, паведамілі Sputnik у судзе.

Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова - Sputnik Беларусь
Сілавікі затрымалі членаў Каардынацыйнага савета Кавалькову і Дылеўскага

Па словах суразмоўцаў агенцтва, у суд паступілі адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да яшчэ аднаго члена КС Вольгі Кавалькова. "Суд разглядае пратаколы па скайпе" - распавялі ў судзе.

Як удакладнілі ў прэс-службе Каардынацыйнага савета, на Вольгу Кавалькову складзены адміністрацыйны пратакол па арт.23.34 "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф альбо адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Таксама суд Заводскага раёна Мінска сёння разгледзіць адміністрацыйную справу ў дачыненні да старшыні стачкаму Мінскага завода колавых цягачоў Аляксандра Лаўрыновіча.

Як раней паведамляла агенцтва, апазіцыйныя палітыкі былі затрыманыя напярэдадні супрацоўнікамі міліцыі ў рамках адміністрацыйнага працэсу і дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама.

Раней Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу па факце стварэння Каардынацыйнага савета. Пракуроры лічаць, што дзейнасць гэтага органа накіравана на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. Расследаваннем гэтай справы займаецца Следчы камітэт.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0