МЗС: Расія перасцерагае ЗША і ЕС ад умяшальніцтва ў справы Беларусі

Падпісацца
На сустрэчы з кіраўніком расійскага МЗС намеснік дзяржсакратара ЗША заявіў, што ў Вашынгтоне не зацікаўлены ў стварэнні штучнага крызісу ў Беларусі.

МІНСК, 26 жні - Sputnik. Расія перасцерагае ЗША і Еўрасаюз ад любых формаў умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, гаворыцца ў заяве МЗС РФ, апублікаванай на сайце ведамства.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь
Пяскоў пракаментаваў жаданне апазіцыі Беларусі развіваць адносіны з РФ

Напярэдадні кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў сустрэўся з намеснікам дзяржсакратара ЗША Стывенам Біганам. Бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, якая склалася ў пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

"Расія перасцерагае ЗША і ЕС ад любых формаў умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, у тым ліку, адкрытыя заклікі да антыўрадавых маніфестацый, якія гучаць у некаторых сталіцах", - гаворыцца ў паведамленні.

Па выніках сустрэчы, якая прайшла ў закрытым рэжыме і доўжылася больш за паўтары гадзіны, Лаўроў раскрыў яе дэталі. Па словах кіраўніка МЗС РФ, "мы пачулі пацверджанне пазіцыі ЗША аб тым, што яны не зацікаўленыя ў стварэнні штучнага крызісу вакол той сітуацыі, якая склалася ў Беларусі".

"Мы ў адказ сказалі, што падтрымліваем такі падыход. Але мы не лічым магчымым спрабаваць звонку навязваць пасярэднікаў беларускаму кіраўніцтву і беларускаму народу, няхай гэта будзе АБСЕ, ЕС, нейкая асобная суседняя краіна. Беларусы - мудры народ, яны самі змогуць вызначыць тыя формы , у якіх можа быць арганізаваны агульнанацыянальны дыялог, і дзе ён дапаможа пераадолець складанасці, што ўзніклі зараз", - заявіў Лаўроў.

Міністр звярнуў увагу на тое, што Расія хоча зразумець, на якіх умовах фармаваўся Каардынацыйны савет апазіцыі.

"Мы прыцягнулі ўвагу намесніка Дзяржсакратара ЗША С.Бігана да таго, што ўнутры Беларусі, уключаючы апазіцыйныя колы, нямала пытанняў пра тое, наколькі легітымна быў гэты каардынацыйны савет сфармаваны. Многія яго члены постфактум даведаліся пра тое, што іх туды ўключылі. З імі ніхто не раіўся. Ёсць ужо прыклады, калі ўключаныя ў склад гэтага савета персанажы выйшлі з яго. Нам бы вельмі хацелася зразумець, якія ўсё ж такі палітычныя крытэрыі, на якіх гэты Каардынацыйны савет хоча функцыянаваць", - сказаў Лаўроў.

Кіраўнік расійскага МЗС зазначыў, што "было шмат супярэчлівых звестак пра тое, якая праграма ў савета", паводле яго слоў, на сайце Святланы Ціханоўскай, якая ўдзельнічала ў выбарах прэзідэнта, "з'яўляліся вельмі супярэчлівыя мэты, якія ён мае". "Ну і склад персаналій, якія ў гэтым савеце прадстаўлены выклікае пытанні ў дачыненні да таго, як яны бачаць сувязі з Расійскай Федэрацыяй", - дадаў ён.

Стужка навiн
0