Акцыя апазіцыі прайшла ў Мінску на плошчы Незалежнасці, пратэстоўцы сабраліся, каб адзначыць дзень, калі была абвешчаная незалежнасьць БССР. Мітынгоўцы спявалі беларускія песні і скандавалі антыпрэзідэнцкія лозунгі.
У той жа час на пляцоўцы каля Камароўскага рынку сабраліся прыхільнікі дзеючага прэзідэнта. Мітынгоўцы скандавалі "За бацьку!", "Не аддамо!", "За мірную Беларусь".
9 жніўня прайшлі выбары прэзідэнта. Па дадзеных ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Апазіцыя ўпэўненая ў фальсіфікацыі вынікаў галасавання.

Мітынг у падтрымку прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбыўся ў Мінску ў мінулы аўторак.

Да прысутных звярнуліся народныя артысты, прадстаўнікі працоўных калектываў і звычайныя грамадзяне.

Мітынгоўцы скандавалі "За бацьку!", "Не аддамо (краіну)!", "За мірную Беларусь".

Аналагічныя акцыі ў падтрымку кіраўніка дзяржавы прайшлі напярэдадні і ў іншых гарадах рэспублікі. Мітынгі адбыліся ў Бярозе, Дзяржынску, Лідзе, Баранавічах, Маларыце і Івацэвічах.

Фатаграфія на футболцы аднаго з удзельнікаў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі.

Удзельнікі мітынгу прыйшлі на мерапрыемства з дзяржаўнай сімволікай, сцягамі Федэрацыі прафсаюзаў, КПБ і шэрагу іншых грамадскіх арганізацый.

Мітынгі ў падтрымку прэзідэнта праходзяць ужо больш за тыдзень.

Удзельнікі акцыі ў падтрымку прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску.

У завяршэнне мітынгу на будынку рынка з'явілася выява дзяржаўнага сцяга, а прысутныя выканалі гімн Беларусі.

Акцыя пратэста таксама прайшла ў Мінску 25 жніўня, толькі на плошчы Незалежнасці.

Гэта сямнаццаты дзень пратэстаў нязгодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

Каля Дома ўрада пратэстоўцы сабраліся, каб адзначыць неафіцыйны Дзень незалежнасці. 25 жніўня 1991 года была абвешчаная незалежнасць БССР.

Жанчына грае на скрыпцы падчас акцыі на плошчы Незалежнасці.

Мітынгоўцы спявалі песні і скандавалі лозунгі.

15/18
© Sputnik / Виктор Толочко
Пратэстныя акцыі 25 жніўня прайшлі і ў іншых гарадах рэспублікі - Бабруйску, Наваполацку, Гомелі, Гродне і Віцебску.

З гучнагаварыцеляў, усталяваных на будынку Мінгарвыканкама, улады папярэджвалі прысутных аб несанкцыянаваным характары мерапрыемствы і "ўсталяванай адказнасці", заклікалі актывістаў разысціся, а таксама прасілі ўстрымацца ад правакацый, у адваротным выпадку міліцыя вымушаная будзе выкарыстоўваць спецсродкі.

На плошчы Незалежнасці спявалі і танчылі да змяркання.

Супрацоўнікі правапарадку, якія дзяжурылі на месцы, не ўмешваліся ў ход мітынгу. Калі пратэстоўцы пачалі пакідаць плошчу, супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі некалькіх мітынгоўцаў.
