Відэа

Пад рознымі сцягамі і пад дажджом: два мітынгі ў адзін дзень - відэа

Падпісацца
У аўторак у сталіцы прайшлі адразу два мітынгі. Увечары на плошчу Незалежнасці традыцыйна прыйшла апазіцыя, а ў раёне Камароўскага рынка сабраліся прыхільнікі Лукашэнкі. Глядзіце на відэа Sputnik, што на іх адбывалася.

Абодва мітынгі пачаліся ў 19:00. На акцыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ў першых шэрагах мітынгоўцаў былі прадстаўнікі прафсаюзаў, БРСМ, кампартыі і ветэранскай арганізацыі МУС "Гонар". Мітынгоўцы скандавалі лозунгі: "За мірную Беларусь", "За бацьку", "Не аддамо".

На акцыі працаваў адкрыты мікрафон. Любы жадаючы мог падысці да яго і выказацца аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Сярод выступоўцаў апынуўся экс-камандзір брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў Дзмітрый Паўлічэнка.

У гэты ж час на плошчы Незалежнасці каля Дома ўрада прайшоў мітынг апазіцыі. Гэта 17-ы дзень пратэстаў нязгодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. Ён быў прымеркаваны да неафіцыйнага Дня незалежнасці (25 жніўня 1991 году была абвешчаная незалежнасьць БССР).

Мітынгоўцы спявалі песні і скандавалі лозунгі: "Жыве Беларусь", "Сыходзь", "Ганьба". Ім праваахоўнікі пастаянна нагадвалі, што мітынг з'яўляецца несанкцыянаваным і заклікалі разысціся. Калі мерапрыемства на плошчы завяршылася, міліцыянеры затрымалі некалькі пратэстуючых.

Стужка навiн
0