Кіраўнік беларускіх каталікоў пракаментаваў падзеі каля Чырвонага касцёла

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік беларускіх каталікоў пракаментаваў падзеі каля Чырвонага касцёла
Кіраўнік беларускіх каталікоў пракаментаваў падзеі каля Чырвонага касцёла - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Неадэкватныя і супрацьпраўныя дзеянні, якія мелі месца на тэрыторыі касцёла Святых Сымона і Алены, павінны быць расследаваныя, а вінаватыя панесці пакаранне ў адпаведнасці з законам РБ, лічыць мітрапаліт Кандрусевіч.

Сцягі з сімволікай Еўрасаюза - Sputnik Беларусь
Паслы краін ЕС у Беларусі заклікалі спыніць палітычныя пераследы
МІНСК, 27 жні - Sputnik. Дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія напярэдадні вечарам зачынілі людзей у Чырвоным Касцёле на плошчы Незалежнасці, павінны быць расследаваныя, заявіў Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Заява мітрапаліта ў сувязі з інцыдэнтам, які адбыўся на тэрыторыі Чырвонага касцёла ўвечары 26 жніўня апублікавана на сайце catholic.by.

У цяперашні час кіраўнік беларускіх каталікоў знаходзіцца за мяжой, але, па яго прызнанні, ён з вялікім болем успрыняў інфармацыю аб блакаванні ўзброенымі байцамі АМАПу уваходаў і выхадаў у касцёле. Канстытуцыя дае людзям права маліцца, свабодна заходзячы і выходзячы з храма, а арганізацыя перашкодаў для гэтага з'яўляецца грубым парушэннем правоў вернікаў і свабоды веравызнання, лічыць кіраўнік беларускіх каталікоў.

Павінна быць расследаванне

Арцыбіскуп Кандрусевіч падтрымаў пратэст, які выказаў наконт дзеянняў беларускіх сілавікоў біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, і таксама выказаў рашучы пратэст.

"Неадэкватныя і супрацьпраўныя дзеянні, якія мелі месца на тэрыторыі касцёла Святых Сымона і Алены, павінны быць расследаваныя, а вінаватыя панесці пакаранне ў адпаведнасці з законам РБ", - гаворыцца ў заяве мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

На яго думку, такія дзеянні сілавікоў не спрыяюць зняццю напружанасці ў грамадстве.

Напярэдадні ўвечары падчас чарговай акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў, частка ўдзельнікаў акцыі і некалькі журналістаў апынуліся заблакаваныя ў Чырвоным касцёле.

Стужка навiн
0