Пра што гаворка? Прэм'ер Беларусі Галоўчанка зноў стэлефанаваўся з калегам з РФ

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэм'ер-міністры Расіі і Беларусі Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка
Прэм'ер-міністры Расіі і Беларусі Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мішусцін і Галоўчанка абмеркавалі, у тым ліку, графік расійска-беларускіх кантактаў на ўрадавым узроўні.

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Тэлефонная размова паміж прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам і яго расійскім калегам Міхаілам Мішусціным адбылася ў чацвер. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада РФ.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Пуцін пракаментаваў падзеі ў Беларусі

"Кіраўнікі ўрадаў Расіі і Беларусі закранулі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўмацавання ўзаемадзеяння ў фармаце Саюзнай дзяржавы", - сказана ў паведамленні.

Адзначаецца таксама, што Мішусцін і Галоўчанка абмеркавалі і графік расійска-беларускіх кантактаў на ўрадавым узроўні.

Нагадаем, гэты званок далёка не першы за апошні час: так, у апошні раз прэм'еры стэлефаноўваліся 20 жніўня. Тады кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі пытанні сумеснай барацьбы з каронавірусам, а таксама перспектывы актывізацыі расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Да таго прэм'ер-міністры мелі зносіны 10 жніўня: абмяркоўвалі, у тым ліку, задачы па нарошчванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і паглыбленню кааперацыі ў энергетыцы.

Стужка навiн
0