Ціханоўская выказалася аб падтрымцы Лукашэнкі з боку Расіі

© AFP 2024 / PETRAS MALUKASЭкс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская
Экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Экс-кандыдат у прэзідэнты перакананая, што пратэсты ў рэспубліцы не выдыхаюцца: яна заяўляе, што прыхільнікі апазіцыі пойдуць да канца.

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская не бачыць сведчанняў падтрымкі Расіяй беларускіх уладаў, акрамя віншавання прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Аляксандра Лукашэнкі з перамогай на выбарах. Пра гэта яна заявіла ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы".

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь
Пяскоў пракаментаваў жаданне апазіцыі Беларусі развіваць адносіны з РФ

"Мы ведаем, што Уладзімір Пуцін павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах, але я думаю, што ён убачыў потым настроі людзей, ён убачыў усе гэтыя дэманстрацыі, якія праходзяць супраць. А іншых нейкіх сведчанняў падтрымкі я не бачу", - сказала Ціханоўская.

Нагадаем, раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Беларусь павінна сама вызначыцца, ці патрэбна ёй дапамога іншых краін ва ўрэгуляванні бягучай палітычнай сітуацыі. Масква гатовая дапамагчы, але ўмешвацца не будзе, адзначыў ён.

Пратэсты не выдыхаюцца

На думку Ціханоўскай, пратэсты ў рэспубліцы не выдыхаюцца: яна заяўляе, што прыхільнікі апазіцыі пойдуць да канца.

"Пратэсты не выдыхаюцца, яны ідуць сваёй чаргой. Вядома, на працягу тыдня дзесьці ступень напалу можа паніжацца, але на выхадных ўсё вернецца ў сваё рэчышча. І галоўная прычына таго, што людзі больш не гатовыя прымаць былога прэзідэнта - яны страцілі да яго давер", - перакананая яна.
Палітык запэўніла таксама, што пратэсты ў краіне застануцца мірнымі.

"Беларусы - мірны народ, і мы не будзем пераходзіць гэтую грань ні ў якім разе. Людзі хочуць аднаго: каб Лукашэнка сышоў, і мы гэтага даможамся шляхам мірнай дэманстрацыі і забастовак", - сказала Святлана Ціханоўская.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся 9 жніўня. Паводле дадзеных ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, атрымаўшы 80,10% галасоў. Другое месца з 10,12% заняла Святлана Ціханоўская, якая не прызнала вынікі выбараў. Адразу пасля падвядзення вынікаў галасавання ў краіне пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія ў першыя дні выліліся ў сутыкненні з сілавікамі. Створаны ў рэспубліцы Каардынацыйны савет апазіцыі заклікае працягваць пратэсты - выключна мірныя.

Стужка навiн
0