Як святкавалі юбілей самай знакамітай беларускай вёскі – фота

© Sputnik / Альфред МикусЯк святкавалі юбілей самай знакамітай беларускай вёскі – фота
Як святкавалі юбілей самай знакамітай беларускай вёскі – фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Слава пра вёску Пагост ходзіць па ўсім свеце праз каменны крыж і неверагодна прыгожыя абрады, якія дагэтуль ладзяць па традыцыях продкаў.

Па версіі CNN палесская вёска Пагост стала трэцім у свеце месцам, дзе цікава святкуюць Каляды і Новы год. А напрыканцы 2019 года вясновы абрад "Юраўскі карагод", які тут захаваўся ў жывой традыцыі, быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Як маленькая вёсачка ў глыбіні Палесся змагла стаць сапраўднай перлінай беларускай самабытнасці, дагэтуль у галаве не змяшчаецца.

© Sputnik / Альфред МикусПагост - сусветна вядомая беларуская вёска
Як святкавалі юбілей самай знакамітай беларускай вёскі – фота - Sputnik Беларусь
Пагост - сусветна вядомая беларуская вёска

Вялікую ролю ў гэтым мае фальклорна-этнаграфічны калектыў "Міжрэчча", створаны народнай пявунняй і краязнаўцай Кацярынай Панчэняй. Гэта пад яе кіраўніцтвам ладзяць Шчадрэц, Калядкі і той самы "Юраўскі карагод", з якім на Беларусі ў старажытнасці звязвалі шмат павер’яў і прыкмет.

© Sputnik / Альфред МикусКалектыў "Міжрэчча" ладзіць тут усе святы пад кіраўніцтвам Кацярыны Панчэні (на фота з бубнам)
Як святкавалі юбілей самай знакамітай беларускай вёскі – фота - Sputnik Беларусь
Калектыў "Міжрэчча" ладзіць тут усе святы пад кіраўніцтвам Кацярыны Панчэні (на фота з бубнам)
© Sputnik / Альфред МикусСвяты тут ладзяць прыгожыя і каляровыя
Як святкавалі юбілей самай знакамітай беларускай вёскі – фота - Sputnik Беларусь
Святы тут ладзяць прыгожыя і каляровыя

У гэтым годзе самая знакамітая беларуская вёска святкуе 500 гадоў з дня першага згадвання яе ў гістарычных дакументах. Гэта сяло ў Мазырскім павеце Вялікага княства Літоўскага ў 1520 годзе яго ўладальнік князь Канстанцін Астрожскі падарыў Тураўскаму Успенскага сабору. У мясцовай Крыжаўзвіжанскай царкве захоўваецца старажытная і самая ўшанаваная некалі на Тураўшчыне рэліквія - каменны крыж, пакланіцца якому прыплывалі жыхары ўсёй акругі.

© Sputnik / Альфред МикусДа каменнага крыжа прыходзяць мясцовыя жыхары і вернікі з усяго свету
Як святкавалі юбілей самай знакамітай беларускай вёскі – фота - Sputnik Беларусь
Да каменнага крыжа прыходзяць мясцовыя жыхары і вернікі з усяго свету

І нягледзячы на тое, што колькасць жыхароў паступова памяншаецца – напрыканцы 2019 года тут было 194 жыхара, з якіх 66 пенсіянераў і 11 дзяцей – святы тут усё роўна ладзяць, прыгожыя і каляровыя. 

© Sputnik / Альфред МикусАрганізаваць святы дапамагае і мясцовая моладзь
Як святкавалі юбілей самай знакамітай беларускай вёскі – фота - Sputnik Беларусь
Арганізаваць святы дапамагае і мясцовая моладзь
© Sputnik / Альфред МикусТанцы і песні даюць жыццё ўсёй вёсцы
Як святкавалі юбілей самай знакамітай беларускай вёскі – фота - Sputnik Беларусь
Танцы і песні даюць жыццё ўсёй вёсцы

Што будзе з вёскай далей невядома: у гэтым годзе падчас пандэміі каронавіруса людзі вяртаюцца сюды з вялікіх гарадоў. Так ці інакш менавіта ў палешукоў дагэтуль атрымліваецца захоўваць сваю самабытнасць нягледзячы на ўсялякія змены ў грамадстве.

Глядзіце таксама:

Стужка навiн
0