МУС: на акцыях 27 жніўня ў Беларусі было затрымана 114 грамадзян

© Sputnik / Виктор ТолочкоУдзельнікі акцыі пратэсту і супрацоўнікі праваахоўных органаў у Мінску
Удзельнікі акцыі пратэсту і супрацоўнікі праваахоўных органаў у Мінску - Sputnik Беларусь
Аднаго замежнага журналіста, затрыманага ў Мінску ў чацвер, выслалі з Беларусі ў добраахвотным парадку.

МІНСК, 28 жні - Sputnik. Супрацоўнікі міліцыі за мінулыя суткі па краіне затрымалі падчас несанкцыянаваных акцый 114 грамадзян, паведамілі ў МУС.

Пасольства Расіі ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Пасольства: расійскія журналісты без акрэдытацыі вернуцца дадому

Напярэдадні, 27 жніўня, у краіне прайшоў шэраг грамадска-палітычных масавых мерапрыемстваў. У гэтай сувязі МУС прыняло неабходныя меры па падтрыманні парадку і забеспячэнні бяспекі іх правядзення. Было зафіксавана 37 месцаў палітычнай актыўнасці грамадзян, у якіх прынялі ўдзел каля пяці тысяч чалавек.

"Найбольш актыўныя пратэстныя акцыі адбыліся ў сталіцы. Увечары на плошчы Незалежнасці каля касцёла Святога Сымона і святой Алены сабраліся каля 1400 чалавек. Усяго па краіне да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных парушэннях затрыманыя 114 грамадзян", - сказалі Sputnik у МУС.

Падчас правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства праваахоўнікі даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Мінска каля 50 журналістаў для праверкі дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх прафесійнай дзейнасці. Практычна ўсе прадстаўнікі зарэгістраваных СМІ, а таксама замежныя журналісты, акрэдытаваныя пры МЗС, былі адпушчаныя.

"У дачыненні да аднаго з журналістаў складзены адміністрацыйны пратакол (ён таксама быў адпушчаны). Яшчэ адзін замежны журналіст высланы з краіны ў добраахвотным парадку", - удакладнілі ў міліцыі.

Мерапрыемствы ў падтрымку прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі таксама прайшлі ў розных рэгіёнах краіны. Паводле звестак МУС, у іх бралі ўдзел больш за 2400 чалавек.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі