Мітынг "Жанчыны за адзінства і мір" у падтрымку прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка прайшоў каля ўнівермага "Беларусь". Прыхільнікі дзейнай улады стаялі з дзяржаўнымі сцягамі і плакатамі "Мы зрабілі свой выбар", "Мы цэнім мір і парадак у краіне", "За стабільную і квітнеючую Беларусь".
На пляцоўцы побач з універмагам выступілі старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна, дэпутаты, выкладчыкі і прадстаўнікі розных грамадзкіх аб'яднаньняў. Мерапрыемства завяршылася выкананнем гімна Беларусі.
У гэты ж час на плошчы Свабоды пачалася акцыя пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў. Затым калона рушыла ў бок плошчы Незалежнасці, дзе пратэстоўцы традыцыйна вылучылі свае патрабаванні. Акцыя скончылася затрыманнямі яе ўдзельнікаў.
Масавыя пратэсты працягваюцца ў Беларусі 19-ы дзень запар.