Відэа

Акцыі пратэсту прайшлі ў Мінску і рэгіёнах – відэа

Падпісацца
На 22-і дзень пратэстаў акцыі прайшлі ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мазыры, Бабруйску, Горках і Глыбокім. Глядзіце на відэа, як дэманстранты правялі гэты дзень.

Акцыя ў Мінску была прымеркаваная да дня нараджэння прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Людзі сабраліся ў сталіцы на праспекце Незалежнасці, адкуль адправіліся ў бок Палаца Незалежнасці з лозунгам "Мы ідзем на дзень нараджэння".

Ля палаца сілавікі і спецтэхніка перагарадзілі дарогу пратэстуючым, але тыя арганізавалі акцыю проста перад загараджальным кардонам. У гэты час прэзідэнт знаходзіўся ў палацы.

У Мінску было затрымана каля 140 чалавек. У рэгіёнах масавых затрыманняў не было.

Гэта дваццаць другі дзень пратэсту. Выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Па афіцыйных дадзеных, агучаных ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка - за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Аднак многія не пагадзіліся з вынікамі выбараў, палічыўшы, што яны былі сфальсіфікаваныя. З таго моманту ў беларускай сталіцы і шэрагу рэгіёнаў працягваюцца несанкцыянаваныя акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў.

Стужка навiн
0