Краіны Балтыі забаранілі ўезд Аляксандру Лукашэнку і шэрагу чыноўнікаў

© Photo : VSATЗнак на мяжы з Літвой
Знак на мяжы з Літвой - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У спіс асобаў, якія не змогуць уехаць у Літву, Латвію і Эстонію, увайшлі 30 грамадзян Беларусі - у тым ліку кіраўнік рэспублікі.

МІНСК, 31 жні - Sputnik. Латвія забараніла ўезд у краіну 30 беларускім грамадзянам, сярод якіх кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведаміў у панядзелак кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевічс.

"Латвія забараняе ўезд 30 беларускім грамадзянам, уключаючы Аляксандра Лукашэнку. Яны адказныя за махлярства на прэзыдэнцкіх выбарах і жорсткасць супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі, мы падтрымліваем незалежную і дэмакратычную Беларусь і яе грамадзян", - напісаў ён на сваёй старонцы ў Twitter.

Паведамляецца, што пад санкцыі патрапілі супрацоўнікі адміністрацыі і ўпраўлення па справах беларускага прэзідэнта.

Літва і Эстонія

Пра абмежаванні ў панядзелак заявіла і Эстонія. Пад санкцыі трапілі 30 беларускіх грамадзян, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, - ім забаронены ўезд у краіну тэрмінам на пяць гадоў.

"Пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонскую Рэспубліку (дзейнічае з 31 жніўня 2020 года па 30 жніўня 2025 гады) будзе накладзена на Аляксандра Лукашэнку, міністра ўнутраных спраў Беларусі, міністра юстыцыі і генеральнага пракурора, службовых асоб адміністрацыі прэзідэнта, членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі і праваахоўных органаў", - гаворыцца ў паведамленні МЗС Эстоніі.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы І палітыцы бяспекі Жозэп Барэль - Sputnik Беларусь
ЕС: у санкцыйны спіс па Беларусі ўвойдуць высокапастаўленыя асобы

У эстонскім ведамстве растлумачылі, што лічаць гэтых людзей вінаватымі ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі і ва ўжыванні гвалту супраць мірных дэманстрантаў. Па словах кіраўніка МЗС Урмаса Рейнсалу, сваімі санкцыямі Эстонія паказвае, што вельмі сур'ёзна ставіцца да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Гэты ж спіс будзе дзейнічаць і ў Літве. Мяркуецца, што ён можа быць дапоўнены пазней. Раней улады краіны паведамлялі, што санкцыі з боку Літвы закрануць 118 грамадзян Беларусі.

Пра свой намер увесці санкцыі ў дачыненні да шэрагу службовых асобаў Беларусі краіны Балтыі заяўлялі раней. Паведамлялася, што ў спіс трапяць людзі, якія, на іх думку, "маюць ключавую ролю ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі і ва ўжыванні гвалту супраць мірных дэманстрантаў".

Каму забаронены ўезд у краіны Балтыі:

  • Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Рэспублікі Беларусь,
  • Віктар Лукашэнка, памочнік прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы, член Савета Бяспекі Беларусі, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі,
  • Ігар Сяргеенка, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі,
  • Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі,
  • Вольга Чупрыс, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі,
  • Дзмітрый Круты, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі,
  • Генадзь Богдан, намеснік Кіраўніка спраў прэзідэнта Беларусі,
  • Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК Беларусі,

  • Вадзім Іпатаў, намеснік старшыні ЦВК, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі,

  • Алена Дмухайла, сакратар ЦВК Беларусі,

  • Святлана Кацуба, член ЦВК, загадчыца кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін установы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя П.В.Сухога",

  • Ігар Плышэўскі, член ЦВК, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама,

  • Алег Сліжэўскі, член ЦВК, міністр юстыцыі Беларусі,

  • Ірына Целікавец, член ЦВК, начальнік упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Беларусі,

  • Валерый Вакульчык, старшыня КДБ,
  • Іван Церцель, старшыня КДК,
  • Іван Наскевіч, старшыня СК,
  • Аляксандр Канюк, генпракурор,
  • Юрый Караеў, кіраўнік МУС,
  • Генадзь Казакевіч, першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі - начальнік крымінальнай міліцыі,
  • Аляксандр Барсукоў, намеснік міністра ўнутраных справаў Беларусі - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі,
  • Сяргей Хаменка, намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі,
  • Юры Назарэнка, намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі,
  • Раман Мельнік, начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС,
  • Іван Кубракоў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама,
  • Алег Шаблыка, намеснік начальніка Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь - начальнік упраўлення сродкаў і сістэм аховы,
  • Андрэй Раўкоў, дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі,
  • Аляксей Волкаў, намеснік старшыні СК,
  • Сяргей Аземша, намеснік старшыні СК,
  • Андрэй Смаль, намеснік старшыні СК.

Чаму санкцыі

Пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле дадзеных ЦВК, перамог Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі пачаліся пратэстныя акцыі. Першапачаткова людзі былі не згодныя з агучаных вынікам, згодна з якім за дзейнага прэзідэнта прагаласавала больш за 80% выбаршчыкаў. Пасля таго, як першыя акцыі былі жорстка падушаныя, людзі сталі выходзіць на вуліцы яшчэ і з патрабаваньнем спыніць гвалт.

Шэраг краін абвясціў пра непрызнанне вынікаў беларускіх выбараў, некаторыя краіны - удзельніцы ЕС заявілі аб увядзенні кропкавых санкцый у дачыненні да асоб, на іх думку, адказных за фальсіфікацыю вынікаў выбараў і гвалт у паслявыбарныя дні. Аб намеры ўвесці санкцыі заяўлялі і органы ЕС.

Стужка навiн
0