Перамовы кіраўнікоў МЗС Расіі і Беларусі чакаюцца ў Маскве 2 верасня

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкСустрэча кіраўнікоў МЗС РФ і Беларусі С. Лаўрова і Ул. Макея
Сустрэча кіраўнікоў МЗС РФ і Беларусі С. Лаўрова і Ул. Макея - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней кіраўнік расійскага МЗС выказаў цвёрдую падтрымку ўмацаванню суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

МІНСК, 31 жні - Sputnik. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, як чакаецца, сустрэнецца з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем 2 верасня ў расійскай сталіцы, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

"Другога верасня чакаюцца перамовы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Расіі і Беларусі ў Маскве", - сказала РІА Новости Захарава.

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь
Лаўроў пракаментаваў сітуацыю ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта

Факт візіту кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея ў Маскву пацвердзіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

"2 верасня запланаваны візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Маскву для перамоваў з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым", - цытуе Глаза БелТА.

Раней кіраўнікі беларускага і расійскага МЗС у тэлефоннай размове абмеркавалі тэму поствыбарнай сітуацыі ў Беларусі і рэакцыю Захаду. Таксама абмяркоўваліся перспектывы аднаўлення бесперашкоднага перасячэння сумеснай мяжы, закрытай некаторы час таму ў сувязі з каронавірусам.

У гутарцы з Макеем Лаўроў рашуча асудзіў спробы знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы беларускай дзяржавы і выказаў цвёрдую падтрымку ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, палітычны крызіс разгарэўся ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле афіцыйных дадзеных ЦВК, у шосты раз перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 80,1% галасоў. У краіне пачаліся масавыя пратэстныя акцыі не згодных з вынікамі выбараў, якія ў першыя дні пасля выбараў жорстка падаўляліся сілавікамі.

Стужка навiн
0