Калі ў Мінску лінейкі адбыліся толькі для першакласнікаў, то ў вёсцы Азяраны усё было традыцыйна: кветкі, белыя банты, першы званок. У гэтай сярэдняй школе ў Жыткавіцкім раёне, куды ходзяць дзеці з суседніх вёсак Перароў, Хвоенск, Чэрнічы, Пагост, у Дзень ведаў пабываў фотакарэспандэнт Sputnik.
У міністэрстве адукацыі вырашылі даць магчымасць кіраўнікам навучальных устаноў узяць на сябе адказнасць і вырашыць, праводзіць у сябе 1 верасня ўрачыстыя мерапрыемствы ці не. У Мінску большасць з іх выбралі варыянт лінеек з удзелам толькі першых і адзінаццатых класаў, каб абмежаваць колькасць людзей і не ствараць ідэальнае асяроддзе для распаўсюджвання COVID-19. Большасць школьнікаў у Беларусі яшчэ 31 жніўня сустрэліся са сваімі класнымі кіраўнікамі і сёння ўжо павінны сесці за парты.