Замежным студэнтам могуць у верасні дазволіць уезд у РФ

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкЗасяленне студэнтаў у інтэрнат
Засяленне студэнтаў у інтэрнат - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чакаецца, што расійскі ўрад можа прыняць адпаведнае рашэнне ўжо ў бліжэйшыя дні - у пачатку верасня.

МІНСК, 1 вер - Sputnik, Леў Рыжкоў. Намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнай Думы РФ па адукацыі і навуцы Максім Зайцаў распавёў Sputnik, што зварот з просьбай упусціць на тэрыторыю РФ замежных студэнтаў ужо разглядаецца.

"Мы пагаварылі з урадам на гэтую тэму, і цяпер гэтае пытанне актыўна прапрацоўваецца. Думаю, што ў хуткім часе ўсім замежным студэнтам дадуць магчымасць навучацца ў расійскіх ВНУ", – запэўніў дэпутат.

Адказ урада на гэтую ініцыятыву, паводле слоў парламентарыя, можа паступіць дастаткова хутка.

"Такога роду пытанні разглядаюць аператыўна. Думаю, што адказ будзе максімум у канцы тыдня, хутчэй за ўсё, ужо 2-3 верасня", - сказаў Зайцаў.

Вырашаецца таксама, якія абмежаванні чакаюць студэнтаў, калі яны прыбудуць у Расію. "Прапрацоўваецца два варыянты: альбо студэнты павінны будуць адседзець каранцін, альбо адразу пасля здачы аналізаў змогуць прыступаць да навучання", - удакладніў дэпутат.

У Міністэрстве навукі і вышэйшай адукацыі РФ пакуль устрымаліся ад каментароў адносна дадзенай ініцыятывы і заявілі, што чакаюць распараджэння ўрада.

Уезд на тэрыторыю Расіі для замежных грамадзян быў абмежаваны ў сакавіку 2020 года ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі. У ліпені шэраг катэгорый замежных грамадзян атрымаў дазвол на ўезд у РФ.

Стужка навiн
0