Намеснік кіраўніка МЗС абмеркаваў з павераным у справах ЗША сітуацыю ў РБ

© Sputnik / Виктор ТолочкоМЗС Беларусі
МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней дыппрадстаўнікі ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Еўрапейскага саюза прынялі сумесную заяву, у якой заклікалі беларускія ўлады перастаць запалохваць пратэстоўцаў і пераследваць па палітычных матывах.

МІНСК, 2 вер - Sputnik. Сітуацыю, якая склалася ў Беларусі пасля выбараў, абмеркаваў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка з часовым павераным у справах ЗША Джэфры Джукам, паведамілі ў аўторак у прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

АМАП і аўтазак - Sputnik Беларусь
У ААН заявілі аб 450 выпадках жорсткага абыходжання з людзьмі ў перыяд пратэстаў

"У ходзе праведзенай размовы бакі абмеркавалі поствыбарную сітуацыю ў Беларусі і стан спраў у беларуска-амерыканскіх адносінах", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Раней дыпламатычныя прадстаўнікі ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Еўрапейскага саюза прынялі сумесную заяву, у якой заклікалі беларускія ўлады перастаць запалохваць пратэстоўцаў, падвяргаць іх гвалту і пераследваць па палітычных матывах.

Пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле дадзеных ЦВК, перамог Аляксандр Лукашэнка, у краіне пачаліся акцыі нязгодных. Першыя акцыі былі жорстка падушаныя, пасля чаго да патрабаванняў сумленных выбараў дадалося патрабаванне спыніць гвалт.

Стужка навiн
0