Відэа

Студэнцкія пратэсты ў Мінску доўжыліся больш за пяць гадзін – відэа

Падпісацца
Каля пяці гадзін доўжыліся акцыі пратэста навучэнцаў сталічных ВНУ. У Дзень ведаў студэнты настойліва спрабавалі трапіць да будынка Мінадукацыі і абыходзілі кардоны з сілавікоў. Глядзіце на відэа, як праходзілі пратэсты і іх спыненне міліцыяй.

Студэнты выйшлі на акцыі пратэсту ў Мінску 1 верасня. Навучэнцы ВНУ сфармавалі калону і перамяшчаліся па прылеглых да цэнтра вуліцах горада больш за чатыры гадзіны.

Каля 11 раніцы маладыя людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі, скандуючы антыўрадавыя лозунгі, наблізіліся да будынку БДУ, плануючы падысці да будынка Міністэрства адукацыі, аднак па шляху руху калоны іх сталі затрымліваць праваахоўнікі. У цэнтр Мінска высунуліся дадатковыя сілы - аўтазакі, аўтобусы з сілавікамі.

Выкладчык БДУ Вадзім Белявец абараніў групу студэнтаў-гісторыкаў ад міліцыі і быў затрыманы сам. У першай палове дня таксама былі затрыманыя каля 20 студэнтаў.

Пасля пратэстоўцы накіраваліся ад плошчы Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа. Там калона студэнтаў сустрэлася з навучэнцамі розных універсітэтаў і зноў накіравалася да будынка Мінадукацыі. Супрацоўнікі АМАП тым часам перакрывалі дарогу на плошчу Незалежнасці і праходы да ўсіх цэнтральных вуліц сталіцы.

Частка калоны мітынгоўцаў-студэнтаў павярнула да стадыёна "Дынама". Туды ж пад'ехалі мікрааўтобусы з байцамі АМАПу, сілавікі пачалі затрымання, не ўжываючы сілавых метадаў. Дакладная колькасць затрыманых пакуль не вядома.

Стужка навiн
0