МІНСК, 3 вер - Sputnik. Украіна не вядзе ніякай падрыўной дзейнасці ў Беларусі, заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.
У сераду ў Маскве кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў па выніках сустрэчы з беларускім калегам Уладзімірам Макеем заявіў, што радыкальныя дзеянні ў ходзе дэманстрацыяў у Беларусі правакуюцца і фінансуюцца з тэрыторыі Украіны. У прыватнасці, паводле яго слоў, у рэспубліцы знаходзяцца каля 200 падрыхтаваных ўкраінскіх экстрэмістаў.
"Украіна не вяла, не вядзе і не будзе весці ніякай падрыўной дзейнасці супраць Беларусі", - напісаў Кулеба на сваёй старонцы ў Facebook у сераду.
Паводле яго слоў, дадзеныя аб 200 экстрэмістах – "плод балючай фантазіі" таго, хто прадаставіў іх Лаўрову.
Акцыі пратэсту ў Беларусі працягваюцца амаль месяц. Яны пачаліся адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў у краіне, на якіх перамог дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. На думку прыхільнікаў апазіцыі, вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя.