Відэа

Як прайшоў мітынг супраць замежнага ўмяшання ў Мінску – відэа

Падпісацца
Удзельнікі мітынгу патрабавалі спыніць замежнае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі. Глядзіце, як гэта было ў Мінску каля будынка пасольства Польшчы.

Прыхільнікі дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі сабраліся ў сераду, 2 верасня, каля будынка пасольства Польшчы. Удзельнікі мітынгу выступалі за мір, бяспеку і спакой у краіне.

Людзі, якія сабраліся, прыйшлі з дзяржаўнай сімволікай і самаробнымі плакатамі. Яны патрабавалі неадкладна спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі.

Аналагічныя мерапрыемствы прайшлі ў Гродне - там удзельнікі мітынгу сабраліся ля консульства Польшчы, а таксама ў Лідзе, Астраўцы і Жыткавічах.

Стужка навiн
0