МІНСК, 3 вер - Sputnik. За мінулыя суткі каронавірус пацвердзіўся ў 161 беларуса, праінфармавала ў чацвер Міністэрства аховы здароўя.
Такім чынам, з пачатку пандэміі колькасць інфіцыраваных пацыентаў вырасла да 72 302. Выпісаліся са шпіталя за апошнія суткі 305 чалавек, за ўвесь час - 71 205.
Памерлі пяць хворых. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, у гэтых людзей быў шэраг хранічных захворванняў, акрамя каронавіруснай інфекцыі. За ўвесь час зарэгістравана 696 выпадкаў са смяротным зыходам.
У ведамстве таксама дадалі, што за час пандэміі ў Беларусі праведзена 1 мільён 554 тысяч 129 тэстаў на вірус COVID-19.
У свеце, па дадзеных на 3 жніўня, колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам, перавысіла 26 мільёнаў чалавек.