Відэа

Відэафакт: удзельнікі акцый за і супраць Лукашэнкі сустрэліся ў Мінску

Падпісацца
Працоўны тыдзень скончыўся акцыямі за і супраць прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Глядзіце на відэа Sputnik, як мітынгоўцы з рознымі сцягамі сустрэліся на праспекце Незалежнасці.

Адразу некалькі акцый і мітынгаў учора прайшлі ў сталіцы Беларусі. Супрацоўнікі IT-індустрыі выйшлі на марш салідарнасці. Месцам сустрэчы пратэстуючых стала стэла "Мінск - горад-герой". Айцішнікі патрабавалі вызваліць палітвязняў, правесці новыя выбары і спыніць гвалт.

У раёне Камароўскага рынку прайшла ўжо традыцыйная акцыя "Маці супраць гвалту". Жанчыны і дзяўчаты з кветкамі і плакатамі сталі ў ланцугу салідарнасці, а пасля прайшлі на плошчу Незалежнасці.

Адначасова з акцыямі пратэсту адбыўся мітынг у падтрымку Лукашэнкі. Прыхільнікі ўлады выйшлі на хросны ход за мір, стабільнасць і бяспеку Беларусі. Шэсце пачалося ля чыгуначнага вакзалу і прайшло да плошчы Перамогі, дзе мітынгоўцы ўсклалі кветкі ля манумента.

Стужка навiн
0