МІНСК, 7 вер - Sputnik. Дзень горада ў Мінску ў гэтым годзе пройдзе без традыцыйных масавых гулянняў, пра гэта мінчан і гасцей сталіцы папярэдзілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
"Дзень горада пройдзе без традыцыйных масавых гулянняў. Перавага аддадзена лакальным акцыям, выставам, тэматычным урокам", - распавялі там.
Сталічныя ўлады прынялі такое рашэнне ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. На іх думку, трэба забяспечыць бяспеку грамадзян ва ўмовах распаўсюджвання ВРВІ і COVID-19.
Дзень горада ў Мінску адзначаюць у другую суботу верасня, у гэтым годзе свята выпала на 12 верасня. Звычайна ў гэты дзень у беларускай сталіцы праходзяць розныя масавыя мерапрыемствы. Свята завяршаецца салютам у розных раёнах горада. Ці варта чакаць салюту ў гэтым годзе, пакуль не паведамляецца.