Колькасць тых, хто заразіўся COVID-19 у Беларусі, працягвае расці

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкТест-системы для диагностики нового коронавируса
Тест-системы для диагностики нового коронавируса - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі ў краіне апынуліся інфіцыраванымі 172 чалавекі, ачунялі - 19.

МІНСК, 7 вер - Sputnik. У Беларусі за ўвесь перыяд эпідэміі зафіксаваны 73 031 выпадак заражэння каронавіруснай інфекцыяй COVID-19, за мінулыя суткі - плюс 172, паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Вытворчасць вакцыны ад каронавіруса - Sputnik Беларусь
Апублікаваныя вынікі даследаванняў расійскай вакцыны супраць COVID-19

Для параўнання, на мінулым тыдні ў сярэднім за дзень выяўлялі каля 200 новых выпадкаў.

Ачунялі і былі выпісаныя за апошнія 24 гадзіны 19 чалавек. Усяго ж каронавірус у Беларусі перанеслі 71 883 чалавекі, а памерлі 716 пацыентаў, з іх пяць - за мінулыя суткі. У ведамстве ўдакладняецца, што ў тых, хто памёр, назіраўся шэраг хранічных захворванняў.

Усяго ж у Беларусі правялі амаль 1,6 мільёна тэстаў на COVID-19.

Нагадаем, рэспубліка павінна адной з першых атрымаць расійскую вакцыну для прафілактыкі каронавіруса Sputnik V. Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мурашкі, яе гатовыя перадаць Беларусі ў бліжэйшыя тры тыдні.

Стужка навiн
0