Шчырая размова прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з галоўным рэдактарам тэлеканала RT і МIA "Россия сегодня" Маргарытай Сіманьян, галоўным рэдактарам радыёстанцыі "Говорит Москва" Раманам Бабаянам, вядучым "Расія 1" Яўгенам Ражковым і карэспандэнтам "Першага канала" Антонам Вярніцкім стане найважнейшай інфармацыйнай падзеяй бліжэйшага часу, цалкам інтэрв'ю выйдзе ў эфір у сераду. Але карыстаючыся тым, што Маргарыта Сіманьян і Раман Бабаян наведалі радыё Sputnik Беларусь, мы ўсё ж паспрабавалі даведацца пра некаторыя дэталі размовы з беларускім лідэрам.
"Вельмі душэўна, шчыра і нават амаль спавядальна-адкрыта", – так адгукнулася аб інтэрв'ю Маргарыта Сіманьян, дадаўшы, што гэта было адно з самых цікавых інтэрв'ю, якое ёй даводзілася браць у сваім жыцці.
"Ён казаў рэчы, якія для мяне было нечакана чуць ад прэзідэнта, які ўжо 25 гадоў сядзіць у гэтым крэсле. Калі гаворка ішла аб пратэстуючых, ён казаў, што яму гэта крыўдна, што ён адчувае горыч. Ён нават сказаў слова "трагічна"... Што тая частка людзей, якая выходзіць на пратэсты, яны не ацанілі таго, як змянілася краіна", - распавядае Сіманьян.
"Той самы момант, калі ён казаў з нагоды пратэстуючых і казаў, што частка гэтых людзей з-за ўзросту не памятае, як выглядала Беларусь гадоў 20-25 назад, а іншыя, можа быць, забыліся, было відаць, што ён вельмі засмучаны. Я таму і ўдакладніў: "Аляксандр Рыгоравіч, чыста па-чалавечы крыўдна?", і вось калі ён сказаў, што крыўдна, мне падалося, што ў яго ў вачах у гэты момант з'явіліся слёзы", - дадае Бабаян.
Поўную версію размовы з Маргарытай Сіманьян і Раманам Бабаянам глядзіце ў відэатрансляцыі.