Марш у падтрымку Марыі Калеснікавай і іншых затрыманых пачаўся ў раёне Камароўскага рынку. Каля 18:00 там сталі збірацца дэманстранты, пераважна жанчыны. Яны скандавалі антыўрадавыя лозунгі і пляскалі ў далоні.
Пасля пратэстоўцы з бел-чырвона-белымі сцягамі, плакатамі, кветкамі і транспарантамі накіраваліся ў бок плошчы Перамогі. Па шляху руху калоны, на праспекце Машэрава, актывістаў сталі затрымліваць супрацоўнікі АМАП.
Паралельна з пратэстнай акцыяй ля плошчы Перамогі сабраліся прыхільнікі дзеючай улады і прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. З дзяржаўнымі сцягамі, іконамі і крыжом мітынгоўцы прайшлі да плошчы Незалежнасці.
Глядзіце на відэа, як праходзілі акцыі прыхільнікаў і праціўнікаў Лукашэнкі.