За мінулыя суткі каронавірус выявілі ў 189 беларусаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоХуткая дапамога працуе ў Мінску
Хуткая дапамога працуе ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Былі выпісаныя са шпіталяў 204 чалавекі; памерлі шэсць пацыентаў, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у іх былі хранічныя захворванні.

МІНСК, 10 вер - Sputnik. За мінулыя суткі каронавірус пацвердзіўся ў 189 беларусаў - колькасць хворых працягвае расці, вынікае з абноўленай статыстыкі міністэрства аховы здароўя Беларусі.

З бальніц за суткі былі выпісаныя 204 чалавекі. Памерлі шэсць пацыентаў, у якіх па сцвярджэннях Міністэрства аховы здароўя, таксама былі хранічныя захворванні.

Агульная колькасць хворых на вірус з пачатку пандэміі склала 73 591 чалавек. Ачунялі 72 203 пацыента, памерлі 732. У Міністэрстве аховы здароўя таксама ўдакладнілі, што за ўвесь час медыкі правялі 1 618 213 тэстаў на каронавірус.

У свеце агульная колькасць тых, хто захварэў, дасягнула 27 695 130 чалавек, вылечыліся 18 606 083 пацыента. Памерлі ад хваробы 902 468 чалавек.

Стужка навiн
0