МІНСК, 11 вер - Sputnik. Парушэнні ў арганізацыі харчавання выяўлены ў многіх школах Беларусі, пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
Кожны год у верасні прадстаўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы правяраюць, ці выконваюцца ва ўстановах адукацыі санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні па арганізацыі харчавання школьнікаў. У гэтым годзе праверылі ўжо трэць школ па ўсёй рэспубліцы, і вынікі апынуліся несуцяшальнымі.
"На жаль, у 27% устаноў з ліку ахопленых маніторынгам выяўлены парушэнні", - канстатавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Сярод асноўных парушэнняў, выяўленых спецыялістамі, - адхіленні ад тэхналогіі падрыхтоўкі страў і ад патрабаванняў па прытрымліванні іх тэмпературы. У многіх школах не функцыянуюць Саветы па харчаванню, а бракеражныя камісіі працуюць фармальна. Акрамя таго, не ажыццяўляецца кантроль за выкананнем асабістай гігіены навучэнцамі і часта парушаецца рэжым уборкі памяшканняў аб'ектаў харчавання. Па ўсіх выяўленых фактах парушэнняў прынятыя меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.
"Адзначым, што ў гэтым годзе маніторынг будзе працягнуты да канца верасня, а наглядныя мерапрыемствы за арганізацыяй харчавання будуць ажыццяўляцца на працягу ўсяго навучальнага года", - папярэдзілі ў Міністэрстве аховы здароўя.