Збор удзельнікаў акцыі "За мірную Беларусь" пачаўся ля Вечнага агню на плошчы Перамогі ў 19:00. Затым удзельнікі рушылі ў бок Дома ўрада на плошчы Незалежнасці.
Мітынгоўцы з дзяржаўнай сімволікай, сцягамі нацыянальна-вызваленчага руху, а таксама партрэтамі Лукашэнкі і іконамі прайшлі ўздоўж праспекта Незалежнасці, скандуючы лозунгі "За Беларусь!" і "За бацьку!". Падчас руху калона ўдзельнікаў акцыі спявала песні "Беларусь" і "Саня застанецца з намі".
Фінішам акцыі стала плошча Незалежнасці. Мітынгоўцы выканалі гімн Беларусі і разышліся.
Мітынг прыхільнікаў Лукашэнкі быў нешматлікім, акцыя доўжылася крыху больш за гадзіну. Праваахоўнікі ніяк не ўмешваліся ў ход акцыі.