У Беларусі – 193 новых пацыента з каронавірусам

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкПацыент падчас узяцця мазка на каронавірус COVID-19
Пацыент падчас узяцця мазка на каронавірус COVID-19 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Агульная колькасць захварэлых з пачатку пандэміі склала 73 784 чалавекі, з іх памерлі 738 пацыентаў.

МІНСК, 11 вер - Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 193 пацыента з каронавіруснай інфекцыяй, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Праца аптэкі - Sputnik Беларусь
Распрацавана маска, здольная вызначаць сімптомы каронавіруса

Выпісаныя са шпіталяў 166 пацыентаў, памерлі шэсць чалавек - па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у іх былі дыягнаставаны хранічныя захворванні.

Агульная колькасць захварэлых з пачатку пандэміі склала 73 784 чалавекі. Ачунялі 72 369 пацыентаў, зарэгістравана 738 выпадкаў са смяротным зыходам. У Міністэрстве аховы здароўя дадалі, што за ўвесь час медыкі правялі 1 мільёнаў 629 тысяч 812 тэстаў на каронавірус.

Нагадаем, успышка каронавіруса новага тыпу пачалася ў кітайскім горадзе Ухань у снежні 2019 года. Пазней вірус класіфікавалі як 2019-nCoV, назву ён атрымаў COVID-19. Сёння каронавірус зафіксаваны ў большасці краін свету і стаў галоўнай тэмай сусветных навін. Колькасць хворых склала 28,2 млн чалавек, памерлі 910 тысяч.

 

Стужка навiн
0