Відэа

Відэа: як аб'яднаная сістэма СПА краін СНД рыхтуецца супрацьстаяць НАТА

Падпісацца
Праверку боегатоўнасці сістэмы супрацьпаветранай абароны пачалі краіны СНД, манеўры адпрацоўваюць у сямі краінах. Якія сцэнары разыгрываюць экіпажы і хто дапамагае лётчыкам на зямлі, глядзіце на відэа.

Краіны СНД правяраюць боегатоўнасць аб'яднанай сістэмы СПА. У трэніроўцы ўдзельнічаюць экіпажы самалётаў 7 дзяржаў: Расіі, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана. Манеўры праводзяцца ў паветраных прасторах усіх гэтых краін паралельна, а кіруюць вучэннямі з Масквы - з цэнтра кіравання Паветрана-касмічных сіл Расіі.

Ваенныя распрацавалі некалькі сцэнарыяў, напрыклад: замежныя самалёты парушаюць межы дзяржаў СНД або хтосьці крадзе паветраныя суда Садружнасці. Дзяжурныя па супрацьпаветранай абароне мусяць зрабіць нейкія дзеянні і дапамагчы экіпажам сваіх самалётаў, калі тыя раптам церпяць бедства.

Усяго ў вучэннях задзейнічана больш за 60 паветраных судоў. Сярод іх знішчальнікі Су-27, МіГ-29, МіГ-31 і Як-130, а таксама штурмавікі Су-25, франтавыя бамбавікі Су-24 і Су-34 і цяжкія бамбавікі Ту-22 і Ту-160. На зямлі ім дапамагаюць супрацоўнікі 130 камандных пунктаў.

Адпрацаваны алгарытм дзеянняў дапаможа справіцца з вонкавымі пагрозамі, бо ў апошні час самалёты НАТА рэгулярна заўважаюць каля расійскіх межаў. Акрамя таго, паветраныя судны альянсу імітуюць ракетныя ўдары па тэрыторыі Расіі, што выклікае непакой у Масквы.

Стужка навiн
0