Пуцін: Расія прыхільная фармату Саюзнай дзяржавы

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкСцягі Расіі і Беларусі
Сцягі Расіі і Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнты Пуцін і Лукашэнка правялі двухбаковыя перамовы ў Сочы, падчас якіх абмяркоўвалася палітычнае і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін.

МІНСК, 14 вер - Sputnik. Расія прыхільная усім дамоўленасцям з Беларуссю, у тым ліку, у фармаце Саюзнай дзяржавы, заявіў у панядзелак расійскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін у Сочы.

Прэзідэнт РФ Ул. Пуцін і прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Расіяне выказаліся аб аб'яднанні Расіі і Беларусі

Прэзідэнт Расіі нагадаў, што ўжо віншаваў свайго беларускага калегу з перамогай на выбарах і ў пісьмовым выглядзе і па тэлефоне.

"Мы бачым, вядома, ўсе ведаем, што ў Беларусі адбываюцца ўнутрыпалітычныя падзеі, звязаныя як раз з гэтымі выбарамі. Вы нашу пазіцыю добра ведаеце: мы за тое, каб беларусы самі, без усялякіх падказак і ціску звонку, у спакойным рэжыме і ў дыялогу адзін з адным разабраліся ў гэтай сітуацыі і прыйшлі да агульнага рашэння, як выбудоўваць сваю працу далей", - адзначыў Пуцін.

Пры гэтым ён дадаў, што ў Расіі ведаюць пра прапанову Лукашэнкі пачаць працу па Канстытуцыі, што лагічна, мэтазгодна і робіцца своечасова. Дадзеная пазіцыя беларускага боку таксама была агучана ў АБСЕ.

"Ужо створана, па-мойму, адпаведная структура на чале з намеснікам старшыні Канстытуцыйнага суда. Упэўнены, што, маючы на ўвазе ваш вопыт палітычнай работы, праца і па гэтым кірунку будзе арганізавана на самым высокім узроўні, і гэта дасць магчымасць выйсці на новыя рубяжы ў развіцці палітычнай сістэмы краіны, а значыць і створыць умовы для далейшага развіцця", - упэўнены расійскі лідар.

Расійскі прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што РФ застаецца прыхільнай дамоўленасцям дзвюх краін, уключаючы тыя, што вынікаюць з дамовы аб Саюзнай дзяржаве, АДКБ. Пры гэтым Мінск разглядаецца як бліжэйшы саюзнік, а гэта значыць, што ўсе абавязацельствы, узятыя на сябе расійскім бокам, будуць выкананы.

"Расія ўзяла на сябе пэўныя абавязацельствы і па-за залежнасці ад таго, хто знаходзіцца ва ўладзе ў дадзены момант часу, краіна павінна гэтыя абавязацельствы выконваць", - запэўніў ён.

Тавараабарот на чале кута

Па словах Пуціна, Расія і Беларусь развіваюць устойлівую і глыбокую кааперацыю па некаторых напрамках і галінах. Пры гэтым пандэмія каронавіруса паўплывала на тавараабарот у бок зніжэння.

"Але ў сувязі з гэтым, я мяркую, нам трэба распачаць дадатковыя намаганні, каб не толькі аднавіць ранейшы дакрызісны ўзровень тавараабароту і эканамічных адносін, але і стварыць перадумовы для руху наперад", - сказаў прэзідэнт РФ.

У сувязі з гэтым ён прапанаваў засяродзіць увагу падчас перамоў на дадзенай праблематыцы, таму што ў расійскага боку ёсць шэраг прапаноў.

"Мне здаецца, трэба і на ўзроўні ўрадаў, на ўзроўні міністэрстваў, ведамстваў, ну і нават асобных прадпрыемстваў, распачаць дадатковыя намаганні і крокі для таго, каб ліквідаваць наяўныя праблемы і, як я ўжо сказаў, стварыць умовы для руху наперад", - прапанаваў Пуцін.

Ваенны складнік

Пасля чаго лідар РФ нагадаў, што з Беларуссю 14 верасня пачаліся запланаваныя яшчэ ў мінулым годзе ваенныя вучэнні, якія будуць доўжыцца некалькі дзён.

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы - трансляцыя - Sputnik Беларусь
Відэа
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы - відэа

"У пэўнай ступені для ваенных людзей - гэта руцінная справа, яна звязана з падрыхтоўкай войскаў. Паўтараю яшчэ раз, каб не было ніякіх спекуляцый: гэта мерапрыемства, якое было запланавана і нават анансавана яшчэ ў мінулым годзе", - сказаў ён.

Пры гэтым прэзідэнт Пуцін звярнуў асаблівую ўвагу, што "пасля выканання праграмы сумесных вучэнняў расійскія падраздзялення вернуцца да сваіх месцаў звычайнай дыслакацыі".

Паводле яго слоў, усе запланаваныя мерапрыемствы ў сферы ваеннага супрацоўніцтва будуць праводзіцца ў адпаведнасці з планам, які быў раней зацверджаны.

"На працягу года ў нас і на тэрыторыі Беларусі, і на тэрыторыі Расіі практычна кожны месяц прадугледжаны нейкія мерапрыемствы. Як планавалі раней, так усё і будзем рабіць", - канстатаваў Пуцін.

Расія і Беларусь працягнуць супрацоўніцтва ў абароннай сферы. У першую чаргу гаворка ідзе аб абаронных прадпрыемствах, дзе развіваецца вялікая кааперацыя, "прычым у досыць адчувальных абласцях".

Стужка навiн
0