МЗС Беларусі расчаравана рэзалюцыяй Еўрапарламента

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак МЗС Беларусі
Будынак МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўнічы орган Еўрапейскага саюза прыняў сёння афіцыйны дакумент па сітуацыі ў Беларусі з патрабаваннем увесці санкцыі ў дачыненні да дзеючай улады і сілавікоў.

МІНСК, 17 вер - Sputnik. Рэзалюцыя Еўрапарламента носіць відавочна агрэсіўны характар і не ўтрымлівае ні аднаго канструктыўнага альбо ўзважанага тэзіса, пракаментавалі прыняцце дакумента ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Сцягі ў адлюстраванні на стэндзе з эмблемай ЕС - Sputnik Беларусь
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі і запатрабаваў увесці санкцыі

Раней у чацвер Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі з патрабаваннем увесці санкцыі ў дачыненні да дзейнага кіраўніцтва рэспублікі і сілавікоў. У дакуменце гаворыцца пра асуджэнне беларускіх уладаў і падтрымку апазіцыі. За зацвярджэнне рэзалюцыі прагаласавалі 574 еўрапейскіх парламентарыя, "супраць" выступілі 37. Яшчэ 82 прадстаўнікоў Еўрапарламента устрымаліся.

"Мы расчараваныя тым, як Еўрапарламент, які пазіцыянуе сябе ў якасці сур'ёзнай, аб'ектыўнай і дэмакратычнай структуры, не змог знайсці ў сабе палітычнай волі зазірнуць далей за свой нос, пераадолець аднабокасць і не стаць закладнікам ходкіх штампаў", - адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

У МЗС са шкадаваннем канстатавалі, што працэсы, якія праходзяць у Беларусі, не знаходзяць разумення ў Еўрапарламенце, які адарваны ад рэальнага жыцця, за што падвяргаецца крытыцы у тым ліку і ўнутры самога Еўрасаюза.

"Характэрна, што дакумент носіць відавочна агрэсіўны характар і не ўтрымлівае ні аднаго канструктыўнага альбо ўзважанага тэзіса. Нават калі б і хацелася, то абаперціся ў ім няма на што. Аналіз проста падменены наборам эмацыйных прапаноў, прытым такіх, што "хто ў лес, хто па дровы", і заклікае ў нікуды", - адзначылі ў прэс-службе.

Афіцыйны Мінск лічыць, што еўрадэпутатам не перашкодзяць простыя веды міжнародных прававых нормаў і павагу да суверэнітэту іншых дзяржаў.
"Гэтыя якасці значна лепш сапраўды спрыяюць духоўнаму прагрэсу ў міждзяржаўных адносінах, чым прадэманстраванае жаданне ўльтыматыўна навязваць сваё меркаванне, кіраваць светам ці хаця б ўсёй Еўразіяй", - звярнулі ўвагу ў МЗС.

У гэтай сувязі беларускія ўлады звяртаюць увагу, што заклікі да санкцый і згортвання супрацоўніцтва для інтарэсаў грамадзян ЕС і Беларусі носяць недасканалы характар. Пры гэтым еўрапейскія парламентарыі у адрозненне ад бізнесу і простых еўрапейцаў на сабе гэта не адчуюць.

"Замест прыняцця падобных дакументаў варта было б задумацца пра тое, як рэальна падтрымаць суверэнітэт, незалежнасць і стабільнасць свайго суседа і тым самым зрабіць унёсак у стабільнае і ўстойлівае развіццё свайго ж еўрапейскага кантынента", - заклікалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Стужка навiн
0