Відэа

Пандэмія COVID-19: як ідуць справы ў краінах блізкага замежжа - відэа

Падпісацца
У свеце зафіксаваны чарговы рэкорд па колькасці выяўленых выпадкаў заражэння COVID-19 за суткі. Агульная колькасць выпадкаў ужо перавысіла 29 мільёнаў чалавек. Падрабязна пра тое, як ідуць справы з каронавірусам на постсавецкай прасторы - у відэа Sputnik.

З надыходам восені пачалі спраўджвацца прагнозы навукоўцаў: у шэрагу дзяржаў ужо заявілі пра пачатак другой хвалі пандэміі. Краіны блізкага замежжа таксама працягваюць змагацца з COVID-19. Сітуацыя неаднародная: пакуль у адных змякчаюць абмежаванні, уведзеныя з-за пандэміі, у іншых яны застаюцца ў сіле.

У Арменіі на змену шасцімесячнаму рэжыму НЗ прыйшоў каранцін. Прычым улады пайшлі на беспрэцэдэнтны крок і працягнулі яго адразу да 2021 года.Так званыя локдаўны выхаднога дня захоўваюцца ў Казахстане, хоць у астатнія дні абмежавання змякчылі. А вось у Баку з 14 верасня аднавіла працу метро, але пакуль толькі ў будні: як і астатні грамадскі транспарт, у выхадныя падземка працаваць не будзе.

У суседнім Кыргызстане з 14 верасня пачалі працаваць музеі і бібліятэкі. Але медыкі не раяць расслабляцца і заклікаюць рыхтавацца да другой хвалі. Пра яе пачатак ужо абвясцілі ўлады Грузіі. Колькасць дыягнаставаных выпадкаў заражэння COVID-19 у краіне ўжо не першы дзень б'е рэкорды.

У гэтай сітуацыі надзея толькі на вакцыну - і яна ўжо ёсць Першай у свеце яе зарэгістравала Расія. Пра жаданне набыць расійскую распрацоўку заявілі ўжо некалькі дзясяткаў краін, сярод іх - Беларусь.

Захворванне на каронавірус расце па ўсёй рэспубліцы: зарэгістравана амаль 75 тысяч чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Ахвярамі інфекцыі ў Беларусі ад пачатку пандэміі сталі 767 чалавек.

Стужка навiн
0